Презентацыя выставы, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, абдылася ў выставачнай зале Століна.
На выставе прадстаўлены работы майстра, у якіх ён адлюстраваў сваё бачанне і разуменне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў для беларусаў.
На ўрачыстым адкрыцці выставы намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч адзначыў:
– Усё чалавецтва ведае, што 30 гадоў назад адбылася трагедыя. Мы ўсё гэта адчулі на сабе. Наша дзяржава адна з першых сутыкнулася з яе наступствамі і пачала выдзяляць сродкі на іх ліквідацыю… Сёння мы гаворым аб значнасці працы дзяржавы па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі і дзейнасці такіх людзей як Іван Піліпавіч Супрунчык. У яго свой погляд на гэту старану жыцця.
Кіраўнік падзякаваў майстра за тое, што сваёй творчасцю дае магчымасць адчуць боль трагедыі.
Да слоў Сяргея Сідарэвіча далучыўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба.
“Нашы дзецi павiнны ведаць гiсторыю свайго краю, берагчы зямлю, шанаваць памяць аб продках. Дарослым абавязкова трэба пра гэта гаварыць з дзецьмi, трэба разам з iмi працягваць добрыя традыцыi прадзедаў”, – канстатаваў майстар.
Іван Супрунчык для першых наведвальнікаў выставы “Памяць зямлі” правёў экскурсію і расказаў, што перадаў у творчых працах.
Акрамя прац, прысвечаных Чарнобылю, прадстаўлены і іншыя работы майстра. Цераз іх Іван Супрынчык расказвае аб чалавечым жыцці, адкрывае сапраўдную ісціну жыць проста, любіць свет і людзей.
Загадчыца выставачнай залы Валерыя Лахадынава адзначыла, што выстава работ Івана Супрунчыка будзе працаваць на працягу красавіка (з 10.00 да 19.00, акрамя панядзелка і аўторка).
Першыя выставы Івана Супрунчыка адбыліся ў Гродне, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце. Ён – двойчы лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці, двойчы лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску, лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй “За духоўнае адраджэнне”. З 2001 года – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Беларусі. У 2011 годзе ўдзельнічаў у першым фестывалі этнакультурных традыцый “Покліч Палесся” у Ляскавічах (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). У 2014 годзе Іван Піліпавіч удастоенны звання “Ганаровы Паляшук”, ён – ганаровы грамадзянін Столінскага раёна.
Автоматы, торгующие недоставленными посылками с AliExpress, в Европе пользуются спросом. Теперь приобрести чужой заказ можно…
Степан Постоялко ушел из жизни в возрасте 90 лет — без некрологов и почетного караула.…
Александр Лукашенко подписал указ, позволяющий работникам бюджетных организаций получать доплаты за выполнение дополнительных трудовых обязанностей.…
В Пинске и Пинском районе предприятия готовы предложить работу пенсионерам, людям предпенсионного возраста и инвалидам.…
Днем 21 ноября в Пинске произошел пожар в четырехквартирном доме на улице Черняховского. Работники МЧС…
Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…