22 ноября 2024, пятница07:47

Культура

“Памяці зямлі” прысвяціў выставу народны майстар Беларусі Іван Супрунчык

12 апреля 2016, 8:35

Презентацыя выставы, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, абдылася ў выставачнай зале Століна.

Музычнае суправаджэнне вучаніц Рэчыцкай школы мастацтваў Дар’і Гізун і Вікторыі Дзенісовіч

На выставе прадстаўлены работы майстра, у якіх ён адлюстраваў сваё бачанне і разуменне трагедыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў для беларусаў.

“Чарнобыль – бяда. Яна нанесла ўрон i прыродзе, i чалавеку. Таму людзi павiнны памятаць пра гэту трагедыю i рабiць у будучым так, каб больш не было балюча Зямлi”, – падкрэсліў Іван Супрунчык.

На адкрыццё выставы “Памяць зямлі” прыйшлі і дарослыя, і дзеці

На ўрачыстым адкрыцці выставы намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч адзначыў:

– Усё чалавецтва ведае, што 30 гадоў назад адбылася трагедыя. Мы ўсё гэта адчулі на сабе. Наша дзяржава адна з першых сутыкнулася з яе наступствамі і пачала выдзяляць сродкі на іх ліквідацыю… Сёння мы гаворым аб значнасці працы дзяржавы па  ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі і дзейнасці такіх людзей як Іван Піліпавіч Супрунчык. У яго свой погляд на гэту старану жыцця.

Кіраўнік падзякаваў майстра за тое, што сваёй творчасцю дае магчымасць адчуць боль трагедыі.

 

Адна з першых наведвальніц выставы – унучка майстра Марына

Да слоў Сяргея Сідарэвіча далучыўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба.

“Нашы дзецi павiнны ведаць гiсторыю свайго краю, берагчы зямлю, шанаваць памяць аб продках. Дарослым абавязкова трэба пра гэта гаварыць з дзецьмi, трэба разам з iмi працягваць добрыя традыцыi прадзедаў”, – канстатаваў майстар.

Дзеці ўважліва разглядалі працы майстра

 

Іван Супрунчык для першых наведвальнікаў выставы “Памяць зямлі” правёў экскурсію і расказаў, што перадаў у творчых працах.

Абарончы знак бяды катастрофы на Чарнобыльскай АЭС зроблены Іванам Супрунчыкам у 1996 годзе

 

Народныя абрады таксама знайшлі ўвасабленне ў працах майстра

Работа “Душа”. Майстар верыць, што душы памерлых працягваюць жыць у птушках, жывёлах

Акрамя прац, прысвечаных Чарнобылю, прадстаўлены і іншыя работы майстра. Цераз іх Іван Супрынчык расказвае аб чалавечым жыцці, адкрывае сапраўдную ісціну жыць проста, любіць свет і людзей.

 

Трыпціх у цэнтры. На першай рабоце (чалавек стаіць на зямлі і трымае ў руках гаршчок) паказана, што чалавек прыходзіць з зямлі і ў яе ж вяртаецца. Цэнтральная работа прысвечана таму, што чалавек і зараз пакланяецца хлебу, агню і вадзе (міска, лыжка і свяча). На трэцяй рабоце майстар адлюстраваў сучаснасць, акцэнтаваў увагу на тым, што, як навучым дзяцей, так яны да бацькоў і будуць адносіцца

 

=Радзіма=. У майстра памерла цёця, ад хаты засталася адна труба. Аднойчы ён убачыў на той трубе яе ката. Кот сядзіць там і нікуды не ідзе. Вось так і чалавек не павінен кідаць радзіму, цурацца яе

Народныя абрады таксама знайшлі ўвасабленне ў працах майстра

 

Загадчыца выставачнай залы Валерыя Лахадынава адзначыла, што выстава работ Івана Супрунчыка будзе працаваць на працягу красавіка (з 10.00 да 19.00, акрамя панядзелка і аўторка).

ДАВЕДКА МП

Першыя выставы Івана Супрунчыка адбыліся ў Гродне, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце. Ён – двойчы лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога  медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці, двойчы лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску, лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй “За духоўнае адраджэнне”. З 2001 года  – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, народны майстар Беларусі. У 2011 годзе ўдзельнічаў у першым фестывалі этнакультурных традыцый “Покліч Палесся” у Ляскавічах (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць). У 2014 годзе Іван Піліпавіч удастоенны звання “Ганаровы Паляшук”, ён –  ганаровы грамадзянін Столінскага раёна.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)