Категории: Культура

Паэтцы са Століншчыны ўручылі літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка

Галіна Бабарыка з вёскі Мачуль Столінскага раёна стала лаўрэатам літаратурнай прэміі ў галіне паэзіі. 

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і было прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага педагога, літаратуразнаўцы, крытыка Уладзіміра Калесніка.Прэміі аблвыканкама лепшым прадстаўнікам літаратурнага асяроддзя Брэстчыны,  у тым ліку Галіне Бабарыка за зборнік лірыкі «Дарога ў восень» , ўручыў намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка.  

Высокай адзнакі савета па прысуджэнні прэміі Галіна Бабарыка з вёскі Мачуль Столінскага раёна.

– Да літаратурнай прэміі я ішла многа гадоў, – распавяла Медиа-Полесью паэтка Галіна Бабарыка. – Выдаўшы першую кнігу, спазнілася. Усе гады Анатоль Крэйдзіч раіў: «Выдавай кнігу. Вершы добрыя. Упэўнены, што станеш лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка». Нарэшце выдала зборнік у 2015 годзе. Але так як прэмію апошнія гады не ўручалі і ў нас многа добрых паэтаў, то я крыху сумнявалася ў перамозе.

Паэтка кажа:

«Дарога ў восень» мяне прывяла ў гэту цудоўную залу
З глыбінкі Палесся – Мачуля… Сяла,
Дзе вершы з дзяцінства складаю
».

– Лічу, што кожнаму дадзены таленты. Таму не трэба іх, як кажуць «хаваць у зямлю»,  – адзначае Галіна Бабарыка і дадае вершаванымі радкамі: Слаўлю найперш… Хто жыццё падарыў/ І здольнасці даў… Усё ад Бога.

Зараз Галіна Бабарыка піша вершы, апавяданні, некаторыя з твораў адпраўляе ў перыядычныя выданні, дзе іх друкуюць на старонках газет. А яшчэ яна займаецца карэкціраваннем і рэдагаваннем вершаў удзельнікаў аб’яднання «Мастацкае слова» ад раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

ДАВЕДКА “МП”

Галіна Сідараўна Бабарыка нарадзілася ў вёсцы Мачуль Столінскага раёна ў 1960 годзе. Пасля заканчэння  школы атрымала прафесію настаўніка ў Магілёўскім педвучылішчы, вучобу працягнула ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Уся яе працоўная дзейнасць звязана са школай. Зараз Галіна Сідараўна працуе настаўніцай пачатковых класаў Мачульскай базавай школы, з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Вершы Галіны Бабарыкі са зборніка «Дарога ў восень»

Пейзажы восені

Страсае восень з дрэў лісты
Яшчэ нясмела і няспешна,
Паслухай… Чуеш? Ціха песню
У тумане шэпчуць чараты.
На ніцях – ягады-рубіны,
Імшары рдзеюць іх святлом.
Журботны вокліч. На крыло
Ланцуг узняўся жураўліны.
Ад сонца зажаўцела даль
Пад лёгкім цюлем павуціны.
На плечы стройныя рабіна
Надзела каляровы шаль.
Спраўляе ў яркай прыгажосці
Прырода свой адвечны баль
Ёй фарбаў не шкада, на жаль…
Да восені спяшаю ў госці.
Зрывае восень з дрэў лісты
І сцеле, сцеле іх паспешна…
Ты чуеш? Словы новай песні
Кілім шапоча залаты.

Мелодыі

Восень… Палае пажарам лістота.
Бабіна лета пасецца ў лугах.
Крык жураўліны апошняю нотай
Скоціцца ўніз і замрэ ў верасах.
Ягад рабіны апошнія гронкі,
Нібы ліхтарыкі, свецяць здаля,
Мрояцца сонцам над роднай старонкай,
Сонцам, якое стварыла зямля.
Нотай надрыўнаю восень-царыца
Скончыць іграць залаты паланэз.
Срэбная з неба ляціць калясніца,
Поўная снегу і белых імпрэз.

Последние новости

Смертельное ДТП в Пинске

ДТП произошло вечером на улице Завльной.

21 минута назад

В Пинском районе учили, как агитировать за выборы

Семинар прошёл в Пинковичах.

26 минут назад

Ярмарка вакансий запланирована в Лунинце. Для какой категории

Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и  инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.

36 минут назад

Где на Полсесье работают датчики контроля скорости?

В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…

48 минут назад

Состояние Илона Маска достигло практически $350 миллиардов

Бизнесмен обновил свой финансовый рекорд.

1 час назад

Как сделать дистиллированную воду

Это несложно, но довольно муторно.

2 часа назад