20 сентября 2024, пятница05:32

В стране и мире

Нейрасеткі здзяйсняюць рэвалюцыю ў аўдыяіндустрыі

10 марта 2023, 9:58

Фото: Fringer Cat / Unsplash.com

Фото: Fringer Cat / Unsplash.com

З'явілася першае ў свеце радыё, цалкам заснаванае на штучным інтэлекце.

 

Амерыканская кампанія Futuri ў лютым выпусціла на рынак бэта-версію RadioGPT — першае ў свеце цалкам аўтаномнае радыё, дзейнасць якога ажыццяўляецца адразу некалькімі нейрасеткамі.

Гэта радыё спалучае ў сабе тэхналогіі ChatGPT трэцяй версіі, штучны інтэлект TopicPulse (нейрасетка з паглыбленым аналізам і шматфарматнай генерацыяй рознага кантэнту), а таксама прасунутую сістэму распазнавання і прайгравання голасу.

Сярод наяўных функцый RadioGPT ужо можа пахваліцца:

  • рэалістычнымі галасамі штучных вядучых, якія выкарыстоўваюцца адначасова ці пазменна ў залежнасці ад сцэнара (які таксама пішацца нейрасеткамі ў рэжыме рэальнага часу);
  • актуальным аналізам мясцовага рынку і знаёмствам са свежай інфармацыяй аб надвор’і, заторах або курсах валют;
  • уменнем рэгулярна весці і мадэраваць Facebook, Instagram, Twitter і TikTok як жывы чалавек ці медыяарганізацыя;
  • своечасовым азнаямленнем з цікавай інфармацыяй з розных сацсетак і з больш за 250 тысяч крыніц навін для рознай мэтавай аўдыторыі;
  • досведам правядзення жывых інтэрв’ю з запрошанымі гасцямі і экспертамі;
  • магчымасцю падчас эфіру прымаць водгукі ад слухачоў і публічна агучваць іх думкі альбо ўключаць замоўленыя імі песні;
  • правядзеннем падкастаў, віктарын, конкурсаў і розыгрышаў з удзелам карыстальнікаў;
  • стварэннем гарманічных забаўляльных і рэкламных паўз.

Па заявах распрацоўшчыкаў, RadioGPT зможа ўдыхнуць новае жыццё ў аўдыяіндустрыю і сфарміраваць СМІ будучыні. Усе зацікаўленыя медыякампаніі і юрыдычныя асобы могуць з лёгкасцю адаптаваць яго пад любыя свае патрэбы.

Штучнае радыё ўжо даступна для праслухоўвання па гэтай спасылцы, аднак яно пакуль што падтрымлівае толькі англійскую мову.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru