Категории: Культура

На Століншчыне распачаў працу Міжнародны пленэр ганчароў

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна пачаў сваю працу 25 ліпеня.

На ўрачыстае адкрыццё галоўнага сёлетняга культурнага мерапрыемства на Століншчыну завітаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік.

У памяшканні мясцовага Дома культуры разгарнулася выстава работ удзельнікаў V Міжнароднага пленэра ганчароў.

З музычнымі нумарамі выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік П. Астапчук).

Васіль Чэрнік зачытаў прывітальны ліст міністра культуры Беларусі Барыса Святлова да ўдзельнікаў пленэра.

– Выказваю шчырую падзяку тым, хто зрабіў гэты пленэр. Думаю, што гэтыя дні на Століншчыне надоўга застануцца ў вашых успамінах, – адзначыў Васіль Чэрнік.

Старшыня Столінскага райсавета дэпутатаў Аляксей Дзямко пажадаў ганчарам  плённай працы ў час пленэра.

У гэтым годзе ў пленэры ганчароў у Гарадной прымаюць удзел 30 майстроў керамікі з Арменіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

– У Гарадную прыязджаю ўжо гадоў дзесяць. Менавіта ў яе ваколіцах нарыхтоўваю гліну для заняткаў з дзецьмі на гуртку, які вяду ў Доме культуры на радзіме, – расказвае майстар Ала Капыціч. – Ад пленэра чакаю абмену вопытам з калегамі, пажадана даведацца пра новыя тэхналогіі працы з глінай.

У нядзелю, 31 ліпеня, будзе працаваць Гараднянскі кірмаш. На ім будуць прадстаўлены  калекцыі работ удзельнікаў пленэра, пройдуць майстар-класы ад ганчароў, конкурсы, выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, экскурсіі па Цэнтры ганчарства і па музеі-сядзібе ганчара, будзе арганізавана насычаная канцэртная праграма.

Прадоўжыцца пленэр ганчароў па 2 жніўня.

ДАВЕДКА МП

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Последние новости

Спасенные белорусские альпинистки рассказали, как выжили в горах Турции

Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…

17 часов назад

Макс Корж выпустил первый клип после угроз ГУБОПиКа

«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».

18 часов назад

5 признаков того, что ваши отношения с бывшим партнёром токсичны

Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.

18 часов назад

Тренер футбольного клуба из Англии связал неудачи своей команды с призраками

Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…

20 часов назад

Под Мозырем отец сажал сына на цепь, чтобы тот делал «домашку». Ребенок не мог даже поесть и сходить в туалет

В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…

20 часов назад

Доллар снова побил исторический максимум

На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…

20 часов назад