Категории: Общество

На Століншчыне пазначылі дамы, дзе жывуць ветэраны

Патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран” на Століншчыне падыходзіць да завяршэння: да 9 Мая на дамах і ля кватэр усіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у раёне, будуць прымацаваны шыльды з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за перамогу”.

Арганізатары мерапрыемства – Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міра”.

Першы сакратар Столінскага РК ГА “БРСМ” Вадзім Заруба адзначыў, што перададзеныя Беларускім фондам міра на Століншчыну 54 шыльды амаль ужо ўсе прымацаваны да дамоў ветэранаў.

Да дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Калоднага Мікалая Сідаравіча Аржахоўскага шыльду прымацавалі школьнікі. Ветэран адчувае сябе кепска, з-за гэтага ён не мог выйсці на вуліцу. Яго жонка паказала на месца, дзе лепш за ўсё будзе відаць шыльда. Там яе і прымацавалі.

–  А я ўжо чакала, калі прыйдуць  і яе прынясуць. Як па тэлевізары паказалі пра гэта, то і пачала чакаць з Мікалаем Сідаравічам, – усміхаецца Ганна Дзмітрыеўна.

Мікалай Сідаравіч пайшоў на фронт у жніўні 1944 года. Трапіў ён на 2-гі Беларускі фронт. На вайне быў пехацінцам, але страляў і з кулямёта. У Польшчы быў ранены снайперам у нагу. Вярнуўся з вайны інвалідам. 

У сям’і Аржахоўскіх нарадзіліся трое дзяцей. Заўжды чакаюць яны да сябе ў госці сваіх унукаў і праўнукаў, якіх разам крыху больш за дзесяць.

– Няхай ніколі вам не давядзецца на сабе пазнаць, што твакое вайна, – на развітанне кажа Ганна Дзмітрыеўна.

Рэспубліканская акцыя “Тут жыве ветэран” стартавала ў Беларусі 20 студзеня. Як лічаць арганізатары акцыі, у год 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна яшчэ раз прыцягне ўвагу грамадства да лёсу тых людзей, якія змагаліся за незалежнасць Радзімы.

На Брэстчыне шыльды будуць прымацаваны на дамах 1.873 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Поделиться

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

9 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

9 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

9 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

10 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

13 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

14 часов назад