Skip to content
5 ноября 2026, четверг 20:42
Все регионы

На Піншчыне ўшаноўваюць памяць беларускай паэтэсы і перакладчыцы

Media-Polesye

У гонар 70-гадовых угодкаў Ніны Мацяш (1943-2008) у Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адкрылася выстава-персаналія “І крок у крок з жыццём пайду…”. Яна будзе дзейнічаць да 30 верасня.

На выставе прадстаўленыя кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, прысвечаныя жыццю і творчасці таленавітай беларускай пісьменніцы, а таксама яе паэтычныя зборнікі “Душою з небам гаварыць”, “У прыгаршчах ветру”, “Паміж усмешкай і слязой”, “Я вас люблю…”, “Удзячнасць”.

А ў Валішчынскай сельскай бібліятэцы ў суботу адбыўся літаратурны вечар «Шчаслівай долю назаві…». Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі мясцовым жыхарам аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы і перакладчыцы.

Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася на Бярозаўшчыне, дзе і пражыла большую частку свайго жыцця. У 38 год (1971) прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў, п’ес, пераклала вядомыя творы Антуана дэ Сент-Экзюперы, Гі дэ Мапасана, Ліны Кастэнка. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version