IV Міжнародны пленэр ганчароў прыме Цэнтр ганчарства в.Гарадная з 22 па 31 ліпеня.
Мерапрыемства праходзіць раз у два гады і заўжды збірае вялікую колькасць удзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з другіх дзяржаў: Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы і г.д.
Калекцыі керамічных вырабаў удзельнікаў пленэра, кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”, майстар-класы ганчароў і многае іншае можна ўбачыць падчас плэнэра.
У Цэнтры ганчарства ўжо пашырана выставачная зала, у якую перанесены работы ганчароў, што выстаўляліся ў вітрынах на калідоры. У калідоры цяпер размяшчаецца галерэя партрэтаў ганчароў.
Дырэктар Цэнтра ганчарства Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец кажа: “Мы старанна рыхтуемся да гэтай падзеі, вельмі хвалюемся і чакаем як мага болей гасцей”.
Цэнтр ганчарства быў адкрыты ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. З 2008 года адзін раз у два гады тут праходзіць Міжнародны плэнер ганчароў.
Традыцыйны ганчарны промысел з аўтэнтычнымі элементамі вёскі Гарадная ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У красавіку 2013 года Цэнтр ганчарства адзначыў 10-годдзе.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…