Масленіцу ў Пінску адзначаць у Гарадскім парку і каля ДК “Трыкатажнік”
Святкаванне старажытнага свята адбудзецца 2 сакавіка адразу на дзвух гарадскіх пляцоўках: у Гарадскім парку культуры і адпачынку і побач з Домам культуры “Трыкатажнік”. Пінчукоў чакаюць, конкурсы, спевы, спартовыя мерапрыемствы. Будуць працаваць гандлёвыя рады з прысмакамі і блінамі.
Гарадскі парк культуры і адпачынку:
З 12.00 пачнуць працу гандлёвыя рады.
13:00 – тэатралізавана-забаўляльная праграма “А мы Масленку чакалі!”
13:45 – святочная канцэртная праграма “Вясна завітала – весела стала!”
14:00 – гульнёвая праграма для дзяцей “Вясновыя забаўлянкі”.
14:30 – народная забава “Слуп з сюрпрызам”.
15:00 – спартыўна-сілавыя спаборніцтвы “Месцячковыя асілкі”.
17:00 – абрад “Спальванне чучала Зімы”.
Дом культуры “Трыкатажнік”:
З 11:00 працуюць гандлёвыя рады.
12:00 – тэатралізаванае прадстаўленне “Ой, Масленка прыйшла!».
12:40 – святочная канцэртная праграма “Запрашаем да нас на свята».
13:20 – гульнёвая фальклорная праграма “Масленічныя забавы”.
14:30 – “Спальванне чучала Зімы”.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.