На днях ў Гомелі прайшла выніковая нарада ГА “БАЖ”, падчас якой былі ўзнагароджаныя самыя актыўныя і крэатыўныя рэгіянальныя філіі і суполкі арганізацыі.
Лепшай філіяй арганізацыі пяты год запар стала Лунінецкая філія БАЖ, якую ўзначальвае Святлана Гарда. Як адзначыла намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, незалежныя лунінецкія журналісты актыўна падтрымліваюць ініцыятывы БАЖ, ладзяць шмат уласных мерапрыемстваў, а філія з’яўляецца ўстойлівай структурай.
Другое месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню БАЖ, якім кіруе Алег Супрунюк. Трэцяе месца сёлета не прысуджалася. Дыпломы “За адказную і сумленную працу з сябрамі арганізацыі” па выніках 2012 года атрымалі кіраўнік магілёўскай суполкі Генадзь Суднік, лідар гомельскай гарадской арганізацыі Анатоль Гатоўчыц, а таксама кіраўніца віцебскай суполкі Алена Сцяпанава.
“За ўмацаванне мясцовай журналісцкай супольнасці” дыпломы атрымалі лідар салігорскай суполкі Варвара Чаркоўская, бабруйскай – Анатоль Санаценка, глыбоцкай – Таццяна Смоткіна, крычаўскай – Сяргей Няроўны, маладзечанскай – Святлана Цішко.
Но черные копатели сделали это раньше.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…
У белорусов осталась одна неделя на уплату имущественных налогов — за первую квартиру, землю и…
Статистика по количеству страдающих РПП не радует. Рассказываем, можно ли вылечить этот недуг и как…