4 октября 2024, пятница05:57

Запись

Лунінецкая філія БАЖ – лепшая ў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

21 января 2013, 13:12

На днях ў Гомелі прайшла выніковая нарада ГА “БАЖ”, падчас якой былі ўзнагароджаныя самыя актыўныя і крэатыўныя рэгіянальныя філіі і суполкі арганізацыі.

Лепшай філіяй арганізацыі пяты год запар стала Лунінецкая філія БАЖ, якую ўзначальвае Святлана Гарда. Як адзначыла намесніца старшыні ГА “БАЖ” Аліна Суравец, незалежныя лунінецкія журналісты актыўна падтрымліваюць  ініцыятывы БАЖ, ладзяць шмат уласных мерапрыемстваў, а філія з’яўляецца ўстойлівай структурай.  

Другое месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню БАЖ, якім кіруе Алег Супрунюк. Трэцяе месца сёлета не прысуджалася. Дыпломы “За адказную і сумленную працу з сябрамі арганізацыі” па выніках 2012 года атрымалі кіраўнік магілёўскай суполкі Генадзь Суднік, лідар гомельскай гарадской арганізацыі Анатоль Гатоўчыц, а таксама кіраўніца віцебскай суполкі Алена Сцяпанава.

“За ўмацаванне мясцовай журналісцкай супольнасці” дыпломы атрымалі лідар салігорскай суполкі Варвара Чаркоўская, бабруйскай – Анатоль Санаценка, глыбоцкай – Таццяна Смоткіна, крычаўскай – Сяргей Няроўны, маладзечанскай – Святлана Цішко.

 


Malgorzata GOSIEWSKA in the EP in Brussels
Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info
Фото ипользовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Скриншот видео
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»
Скриншот видео t.me/israelpolice1