Лунінчанка Юлія Семчанка, муж якой прызнаны палітзняволеным, пранікнёна чытае верш Багдановіча
"Астры” Максіма Багдановіча - адзін з самых кранальных і сімвалічных вершаў для мяне. І заўсёды вельмі цяжка стрымаць слёзы", - прызналася Юлія.
На думку Юліі, сам Максім Адамавіч – неймаверны прыклад чалавека, які ўсе 26 гадоў свайго жыцця ішоў такі складаны і працяглы шлях да роднае мовы. І зрабіў проста немагчымае…
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Публикация от Julija Siemčanka. Makeup▪️вандроўкі▪️літаратура▫️Minsk (@julia_shelli)
Юлія, у дзявіцтве Шэлевенька, – вупускніца Лунінецкай СШ №2. Спачатку яе затрымалі разам з мужам, пасля разгляду адміністрацыйнай справы – адпусцілі.
Нагадаем, муж Юліі, журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка, узначальваў “прэзідэнцкі пул”. Не пагадзіўся з вынікамі выбараў, аб чым адкрыта заявіў, і быў затрыманы. Асуджжаны па артыкуле “распальванне нянавісці”. Адбывае турэмны тэрмін.
Зараз Юлія выхоўвае маленькага сына адна.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.