9 марта 2026, понедельник11:32

Политика

Лукашэнка: Не бегайце вы па гэтых абменніках

28 августа 2015, 7:53

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае беларусам падтрымаць айчыннага вытворцу.

З такой прапановай ён звярнуўся сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне».

«Давайце пажывём на сваім, што ў нашых крамах ёсць, і адпачнем гэтыя гады ў сябе ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», — адзначыў ён.

«Шчыра кажу, калі раней мяне проста трэсла, калі я бачыў змены курсаў валют, сёння мяне больш хвалюе іншае — утрымацца б, не дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне», — сказаў беларускі лідар.

«У свеце ідзе вайна, — сказаў ён. — У рэшце рэшт, хоць бы гэтая бяда нас не кранула».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Дональд Трамп. Фото: AP Photo / Mark Schiefelbein
Тегеран, 8 марта. Фото: AP Photo / Vahid Salemi

Полешуки