Больш стагоддзя таму ў горадзе на беразе Гарыні з’явілася традыцыя, якая захоўваецца мясцовымі жыхарамі і да гэтага часу.
Народнае свята “Конікі” аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, гарадчукоў і гасцей горада, якія з кожным годам усё часцей прыязджаюць 13 студзеня ў Давыд-Гарадок, каб дакрануцца да гэтага звычаю, акунуцца ў атмасферу непаўторнага і шчодрага давыд-гарадоцкага зімовага вечара.
Дзеці, дарослыя ходзяць ад хаты да хаты, каб павіншаваць усіх гарадчукоў. Калі падыходзяць да хаты, пытаюцца, ці можна шчадраваць. Першым да акна падыходзіць конік, за ім – усе астатнія ўдзельнікі гурта. Так пачынаецца віншаванне, якое суправаджаецца песнямі. Конік падае (але цяпер не заўжды), а астатнія шчадравальнікі просяць гаспадароў, каб тыя што-небудзь падарылі. Калі раней больш за ўсё гэта былі розныя пачастункі, то цяпер часцей адорваюць грашыма.
Шэсце касцюміраваных груп, тэатралізаваны пралог, выступленне фальклорных калектываў, святочная праграма для дзяцей, атракцыёны, дыскатэка, гандлёвыя рады, віншаванні ад кіраўніцтва горада за навагодняе афармленне будынкаў арганізацый, прыватных дамоў – чаго толькі не было ў гэты шчодры вечар у Давыд-Гарадку!
У гарадскім парку разгарнулася культурная праграма. Жыхары горада і госці свята фатаграфаваліся са шчадравальнікамі, а тыя з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі. Варта адзначыць, што маскі, зробленыя сваімі рукамі, людзі захоўваюць, да свята іх рамантуюць, аднаўляюць. Аднак цяпер людзі часцей сталі набываць маскі, зробленыя на фабрыках.
Прычым, на змену традыцыйным маскам (Дзед, Баба, Казёл, Баран, Бык, Бусел, Чорт, Воўк, Мядзведзь, Смерць, Скарбнік) прыходзяць нетрадыцыйныя (Малпа, Шрэк і г.д.). З-за гэтага ўзнікае пагроза для захавання “Конікаў” у будучым як народнага свята.
У народным свяце “Конікі” прынялі ўдзел не толькі давыд-гарадоцкія групы конікаў, але і фальклорныя калектывы Століншчыны, і калектывы, што прыехалі з другіх раёнаў спецыяльна на народнае свята ў Давыд-Гарадок.
У час выступлення на галоўнай пляцоўцы ў гарадскім парку, старшыня Давыд-Гарадокскага гарвыканкама Вячаслаў Стаднік адзначыў, што за ўнікальнасць і непаўторнасць гэтага народнага свята “Конікі” вартыя таго, каб быць уключанымі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Тут можна ўбачыць, святкаванне 100-годдзя “Конікаў” у 2016 годзе.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…