22 ноября 2024, пятница20:31

Культура

З юбілеем, “Конікі”: Давыд-Гарадоцкім “Конікам” – сто гадоў!

14 января 2016, 8:42

Стогадовы юбілей народнага свята “Конікі” адзначылі ў Давыд-Гарадку. Шэсце касцюміраваных груп, тэатралізаваны пралог, выступленне фальклорных калектываў, работа эстраднай пляцоўкі – усё гэта было ў шчадроўны вечар 13 студзеня ў Давыд-Гарадку.

Мінулагоднія “Конікі” я прапусціла. А ўчора, праз два гады, зноў акунулася ў атмасферу гэтага зімовага свята. І зноў, як і ў 2014,  на ўездзе ў Давыд-Гарадок дарогу нашай машыне, што называецца “перакрыла” тая ж самая група конікаў, што і два гады таму.

Два гады таму назад гэтая ж самая кампанія ражаных сустракала мяне з сябрамі практычна  на ўездзе ў Давыд-Гарадок

І той жа самы ражаны зноў зацягнуў:  «Шчо-о-о-дры веча-а-а-р! До-о-о-бры веча-а-а-а-р!» Падзякаваўшы шчадруючым, мы накіраваліся далей, да плошчы ў гонар князя Давыда, дзе неўзабаве павінны разгарнуцца галоўныя мерапрыемствы святочнай праграмы.

Па дарозе да плошчы бачылі шмат груп конікаў, якія ўжо пашчадравалі ў хатах гарадчукоў. Аднак яны ішлі па тратуарах, не так, як у мінулы раз, па абочыне. Дарогу нам больш ніхто не перагароджваў, ражаныя махалі нам рукамі, а мы іх у адказ віталі сігналамі аўтамабіля.

Нават і такі конік шчадраваў у Давыд-Гарадку гэтай ноччу

Роўна ў 21.30 ад будынка, дзе размяшчаецца музей Давыд-Гарадка і Дом дзіцячай творчасці, пачалося шэсце касцюміраваных груп конікаў. Жыхары горада і госці свята, пакуль конікі рыхтаваліся да шэсця, фатаграфаваліся з імі, ражаныя з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі.

Конік і коннік – абавязковы персанаж у групе шчадруючых

У шэсці прынялі ўдзел не толькі давыд-гарадоцкія групы конікаў, але і фальклорныя калектывы Століншчыны, і калектывы, што прыехалі з другіх раёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны спецыяльна на народнае свята ў Давыд-Гарадок. Завітаў на “Конікі” і ансамбль “Дочкі сонца” з г.Ікшкіле (Латвія).

Шэсце ўзначалілі самыя прыгожыя конікі, за імі ішлі астатнія ражаныя.

У групах шчадруючых ёсць і свае музыкі

Шэсце касцюміраваных груп працягнуў тэатралізаваны пралог “Шчадруем у Давыд-Гарадку”, падрыхтаваны работнікамі культуры раёна.

Маленькі шчадроўшчык

Павіншаваў гарадчукоў са святам, са стагоддзем “Конікаў” мэр горада Давыд-Гарадка Вячаслаў Стаднік, які адзначыў важнасць захавання гэтай народнай традыцыі. Вячаслаў Стаднік назваў пераможцаў конкурса на лепшае святочнае навагодняе афармленне будынкаў арганізацый і прадпрыемстваў у Давыд-Гарадку, а таксама прыватных дамоў гарадчукоў. Пераможцам шогадовага конкурсу пад гучныя апладысменты прысутных мэр уручыў падарункі.

Пеўнік і конік танчаць разам

На галоўнай сцэне свята ля навагодняй елкі са свамі музычнымі нумарамі выступілі шматлікія фальклорныя калектывы.   

Госці шчадроўнага свята “Конікі”

Прадстаўленне кожнай групы конікаў адбылося на малой сцэне, якая размяшчалася каля галоўнай сцэны свята. Кожную групу конікаў віталі вядучыя  – Дзед Мароз і Снягурачка. Ражаныя паказалі гледачам свае касцюмы, танцавалі, ігралі на музычных інструментах. Кожная група конікаў  атрымала падарункі ад  Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Адзін з абавязковых інструментаў групы конікаў – труба ці якая-небудзь пішчалка

Касцюмы ўдзельнікаў свята ў пераважнай большасці самаробныя. Аднак ёсці і тыя, што набыты ў краме.

Сярод касцюмаў сустракаюцца і такія, пашытыя на фабрыцы. Аднак самадзельных касцюмаў намнога болей

Такой шляпе можна толькі пазайздросціць

Вельмі шмат у гэтым годзе сярод ражаных было розных старашыдлаў і малпаў (відаць, многія хацелі апрануць на свята касцюм сімвала 2016 года). 

З кожным годам на “Конікі” з’яўляюцца новыя касцюмы

Усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца з ражанымі.

Сустрэць такую “прыгажуню” вечарам страшна

Маленькім гарадчукам ражаныя не страшныя

Гандлёвыя рады, дзіцячы гарадок, шматлікія салюты – усё гэта было на “Коніках” у Давыд-Гарадку. На плошчу Давыда прыйшлі, як кажуць, і старыя, і маладыя. Цэлымі сем’ямі людзі ішлі і ехалі ў Давыд-Гарадок, каб асабіста дакрануцца, далучыцца да народнага свята, якое, перадаючы з пакалення ў пакаленне, захоўваюць гарадчукі.

На свята людзі прыйшлі сем’ямі

Вядучы метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Столінскага раённага метадычнага цэнтра Аляксандр Марушка ў размове з карэспандэнтам Медыя-Палесся адзначыў, што за ўнікальнасць, непаўторнасць гэтага народнага свята ў гэтым годзе будзе пададзена заяўка на ўключэнне “Конікаў” у спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і ўнясення іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У гэты спіс ужо ўнесена традыцыя ганчарнага промыслу ў в.Гарадная.

Не аднойчы ў небе над плошчай Давыда ўзляталў святочны салют


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters