Категории: Культура

Кнігу паэзіі Ірыны Ляшкевіч прэзентуюць у Брэсце і ў Мінску

Прэзентацыі кнігі паэзіі Ірыны Ляшкевіч адбудуцца ў бліжэйшыя дні ў Брэсце і ў сталіцы нашай краіны.

28 верасня ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца сустрэча з беларускай паэткай, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Ірынай Ляшкевіч. У час сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў “Вас я чакала”. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 15.00.

На 6 кастрычніка прызначана мерапрыемства ў Галерэі ТУТ.БАЙ у Мінску. Пачатак у 17.00.

Як раней паведамляла Медиа-Полесье, кніга вершаў “Вас я чакала” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”). Гэта другі паэтычны зборнік Ірыны Ляшкевіч.

Зборнік паэзіі і яго першы раздзел названы па аднайменным вершы “Вас я чакала, пэўна, Вас…” . Менавіта з гэтага верша і пачынае знаёмства з новай кнігай Ірыны Ляшкевіч чытач.

Кніга лірыкі “Вас я чакала” складаецца з пяці раздзелаў, у якія аб’яднаны больш за сотню вершаў, напісаныя паэткай у розныя гады. Тэматычны дыяпазон – шырокі. Гэта як глыбока лірычныя, інтымныя вершы, так і пейзажная лірыка, філасофскія разважанні.

Набыць кнігу паэзіі “Вас я чакала” Ірыны Ляшкевіч можна ў кнігарнях, а таксама ў інтэрнэт-краме http://www.knihi.by.

ДАВЕДКА МП

Ірына Ляшкевіч нарадзілася ў вёсцы Мачуль у 1969 годзе. У роднай вёсцы скончыла агульнаадукацыйную школу і музычную школу ў Альшанах. Пасля заканчэння Беларускага інстытута народнай гаспадаркі плённа пачала працаваць на педагагічнай ніве.

Зараз Ірына Мікалаеўна працуе ў ДУА “Мачульская базавая школа”. Яна – кіраўнік узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору, краязнаўца, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень.

З 2004 года Ірына Ляшкевіч – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы з’яўляліся і з’яўляюцца на старонках абласных і рэспубліканскіх газет і часопісаў. Сярод іх можна назваць часопісы “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, альманах “Вытокі” (выдаецца ў г. Лунінцы пад рэдакцыяй журналіста Вадзіма Жылко).

 

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

6 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

6 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

6 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

6 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

9 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

10 часов назад