Каб не забыць гісторыю: прыязджайце ў Калоднае!
Гэтым летам спаўняецца 150 год з моманту апошняга бою паўстанцаў аднаго з атрадаў Кастуся Каліноўскага, які адбыўся на тэрыторыі сучаснай вёскі Калоднае Столінскага раёна. На месцы бою цяпер знаходзіцца помнік – гісторыка-культурная каштоўнасць раёна.
З нагоды гэтай даты стараста вёскі Міхаіл Міхайлавіч Карсека звяртаецца да людзей, якія жадаюць наведаць месца апошняга бою і месца пахавання паўстанцаў, прыехаць у вёску Калоднае. Менавіта 13 ліпеня 2013 года ў 10.00 ля гэтага помніка адбудзецца набажэнства і ўскладанне кветак.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.