21 ноября 2024, четверг01:09

Культура

Гурт са Століншчыны “Каляжанкі” гастралюе ў Польшчы

17 августа 2023, 18:49

“Каляжанкі”- прыклад сапраўднага жаночага сяброўства і моцнай творчай супольнасці, у аснове якой бязмежная любоў да роднай песні.

Кіраўніца калектыву Ірына Ляшкевіч cтварыла гурт у 2015 годзе, каб захаваць старадаўнія мясцовыя песні, навучыцца іх спяваць па-колішняму.

У рэпертуары гурта абрадавыя і пазаабрадавыя, бяседныя песні з вёскі Мачуль і яе ваколіц, а таксама мясцовыя традыцыйныя танцы, паведаміла Ірына Ляшкевіч на сваёй старонцы ў ФБ,

Як спадарыня Ірына распавядала раней “Медиа-Полесью”, гурт з’явіўся раптоўна:

– Я доўгі час збірала і запісвала ад старэйшых жанчын у вёсцы старадаўнія народныя песні… Аднойчы мне патэлефанавалі з Берасця і спыталі, ці ёсць у нас гурт, які выконвае народныя песні, каб паехаць у Польшчу разам з нашымі берасцейскімі майстрамі народных раместваў і паказаць там амаль ужо забыты пласт спеўнай  культуры. Тады я сказала сабе: час настаў… Хацелася спяваць найбольш прыбліжана да аўтэнтыкі. Таму падбіралі патрэбныя галасы, каб усё сугучна атрымоўвалася. А такога падгалоска, як у Валі Шпакоўскай, у нашых мясцінах наўрад ці знойдзеш.

Фото из архива "Медиа-Полесья"
Фото из архива “Медиа-Полесья”

Наконт назвы Ирына Ляшкевич распавяла:

– Гістарычна мы ўсе належым да шляхты. Ў мінулым  нашых продкаў знайшлі такое цікавае слова  як “каляжанкі”, што  азначае – сяброўкі з агульнымі інтарэсамі.

17 жніўня гурт сустракалі ў Беластоку, а 18 жніўня – выступленне адбудзецца ў Познані.

Зараз былая настаўніца са Столінскага раёну жыве і працуе ў Польшчы.

ПО ТЕМЕ:


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)