3 декабря 2024, вторник04:54

Общество

Віншаванне на Божае Нараджэнне ад Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

24 декабря 2019, 7:53

Віншаванне прыйшло на Медиа-Полесье.

“Анёл сказаў ім: «Не бойцеся,
я абвяшчаю вам вялікую радасць,
 якая будзе для ўсяго народу,
бо нарадзіўся вам сёння
ў горадзе Давіда
Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан”
(Лк 12, 10)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Людзі добрай волі!

Святкаванне Божага Нараджэння – гэта час радаснага адкрывання любові Бога і блізкіх нам людзей. Стварыцель і Адкупіцель адкрываецца нам як Той, хто прыходзіць на свет, каб быць прадказаным прарокамі “Эмануэлем”  – “Богам з намі” (Іс 7,14; Мц 1, 22-25).

Гэты найвялікшы скарб усіх часоў, аб’яўлены нам ва ўбогай стаенцы ў Бэтлееме, ёсць і застанецца дарам для кожнага пакалення людзей ажно да сканчэння свету. Няхай жа радасць Евангелля – Добрай Весткі аб прыходзячым у свет Збавіцелі – напаўняе нашы сэрцы сапраўдным супакоем і жывой верай у кожны дзень надыходзячага 2020 года. Праўда аб тым, што Сын Божы прыйшоў і застаецца з намі няспынна, няхай асвятляе надзеяй кожную справу і будзе крыніцай веры ў дабро, якое заўсёды перамагае (Мц 28, 16-20). Найсвяцейшая Дзева Марыя і святы Юзаф, якія чуваюць каля ясляў Нованароджанага Дзіцятка Езуса, няхай выпрошваюць для кожнага з нас усе неабходныя Божыя ласкі і шчодрае благаслаўленне.

З нагоды надыходзячага святкавання Божага Нараджэння звяртаюся да кожнага з Вас з каляднымі і навагоднімі віншаваннямі. Няхай жа гэты час будзе для ўсіх нас такім жа радасным і прыгожым, як гэта перажывалі шматлікія мінулыя пакаленні нашых продкаў. Няхай перажыванне таямніцы Уцелаўлення Божага Сына ўносіць у нашае жыццё святло веры ў непераможнасць вечных каштоўнасцяў дабра і праўды. Няхай святкаванне Божага Нараджэння будзе для кожнага з нас не сустрэчай з прыгожым паданнем ці легендай, але станецца фактам рэальнага спаткання з Божай Любоўю, якая адзіная мае моц перамяніць розумы і сэрцы людзей на лепшае.

Ціхая і святая ноч Хрыстовага Нараджэння няхай заяснее святлом Бэтлеемскай зоркі ў нашай штодзённасці, перамяняючы сумненне ў радасць, няўпэўненасць у адважны позірк у будучыню давераную Міласэрнаму Богу.   

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

З пажаданнямі Божага благаслаўлення і святочнымі віншаваннямі, Антоні Дзям’янка Біскуп Пінскі

 


Фото использовано в качестве иллюстрации/ Фото: spec44.ru
Скриншот видеозаписи
Фото: Офис Тихановской
Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info