Фестываль акадэмічнай арганнай і камернай музыкі “ARS MAGNA ORGANI” пачынаецца 8 чэрвеня
На Палессе пачынаецца доўгачаканае свята арганнай музыкі.
Гледачоў фестывалю«Вялікае мастацтва аргана» чакаюць:
- 23 сольныя арганныя канцэрты,
- 6 канцэртаў камерных аркестраў і ансамбляў.
Сваё выканальніцкае майстэрства прадэманструюць 27 арганістаў з Беларусі, Расіі, Аўстрыі і Венгрыі.
Канцэрты акадэмічнай музыкі будуць выконвацца на чатырох гістарычных арганах — у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах і Навагрудку, а таксама на электрааргане — у Іванаве.
Уваход на канцэрты фестывалю – вольны, паведамляюць арганізатары.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.