Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс».
«Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з’яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваныя механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю над яго ўдзельнікамі.
Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з’яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.
Дакументам устаноўлена, што памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як 2 млрд. рублёў.
У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Апрача таго, прадугледжаныя гарантыйны механізм, устаноўленыя кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.
Указ набудзе моц праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…
В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…
На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…