16 октября 2024, среда05:14

Экономика

Дзяржава бярэ пад кантроль дзейнасць на рынку Форэкс у Беларусі

5 июня 2015, 8:55

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс».  «Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з’яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем […]

Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня падпісаў указ № 231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс». 

«Дакумент прыняты ў мэтах развіцця фінансавага рынку Беларусі, павышэння прававой абароненасці грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг і зніжэння рызыкі з’яўлення на рынку кампаній-махляроў і фінансавых пірамід», — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Указ дае магчымасць вядзення ў Беларусі новага віду фінансавай дзейнасці з атрыманнем адпаведнага легальнага даходу. Дакументам урэгуляваныя механізмы правядзення аперацый на рынку Форэкс і кантролю над яго ўдзельнікамі.

Згодна з указам Нацыянальны банк будзе весці рэестр форэкс-кампаній. Пры гэтым уключэнне Нацбанкам юрыдычных асоб у рэестр з’яўляецца іх допускам на рынак Форэкс.

Дакументам устаноўлена, што памер статутнага фонду форэкс-кампаній павінен складаць не менш як 2 млрд. рублёў. 

У мэтах забеспячэння фінансавай устойлівасці форэкс-кампаній і бяспекі аперацый на рынку Форэкс указам уводзяцца спецыяльныя фінансавыя нарматывы. Апрача таго, прадугледжаныя гарантыйны механізм, устаноўленыя кваліфікацыйныя патрабаванні і патрабаванні да дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў форэкс-кампаній.

Указ набудзе моц праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
 


Изображение носит иллюстративный характер. Фото: uniflex.by
Снимок носит иллюстративный характер
Украинский военнослужащий во время боевой подготовки, сентябрь 2024 года. Фото: https://t.me/generalstaff_ua
Матч национальных сборных Беларуси и Северной Ирландии в Лиге наций, Залаэгерсег, Венгрия, 12 октября 2024 года. Фото: football.by
Украина просит у западных партнеров истребители F-16 / REUTERS
Самолет полностью сгорел / скриншот
Джо Байден и Олаф Шольц 26 июня 2022 года в Баварии. Фото: twitter.com/olafscholz