16 мая 2025, пятница19:30

В стране и мире

Цяпер афіцыйна. У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча

24 марта 2023, 11:12

Дэпутаты Кіеўскай рады на пасяджэнні 23 сакавіка перайменавалі яшчэ 16 тапонімаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і савецкім мінулым.

 

Па словах сакратара Кіеўскага гарадскога савета Уладзіміра Бандарэнкі, у працэсе дэрусіфікацыі сталічнай тапанімікі было выяўлена некалькі сотняў вуліц, завулкаў, праспектаў, бульвараў і плошчаў, назвы якіх нам былі навязаныя Савецкім Саюзам і яго імперскім мінулым.

«На працягу дзесяцігоддзяў Крэмль спрабаваў навязаць украінцам сваю перавагу, і гэта выразна было адлюстравана ў назвах гарадскіх аб’ектаў. Расія адкрыта перакрыўляла гістарычныя падзеі і знішчала ўкраінскую культуру. І падчас поўнамаштабнай вайны гэта выразна ўсё ўсвядомілі. Ужо год гарадскія ўлады сумесна з грамадскасцю ў сталіцы праводзяць маштабны працэс дэрусіфікацыі. У нас ёсць свае паэты, філосафы, навукоўцы, грамадскія дзеячы і героі, якія ў розныя перыяды працавалі на карысць і абаранялі наш горад, краіну ў цэлым«, – падкрэсліў Бандарэнка.

У Пячорскім раёне украінскай сталіцы вуліца Дабралюбава, названая ў 1944 годзе ў гонар расійскага літаратурнага крытыка, была перайменавана ў гонар беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, выкладаў у школе Кіеўскай вобласці, а дзеянне яго двух аповесцяў — «Лісце каштанаў» і «У снягах драмае вясна» — адбываецца ва ўкраінскай сталіцы.

Нагадаем, што ў 2011 годзе ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, каля беларускай амбасады быў усталяваны помнік Уладзіміру Караткевічу. У беларускай сталіцы няма ні помніка Уладзіміру Караткевічу (ёсць толькі памятная дошка), ні вуліцы яго імя.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


С федеральным канцлером Германии Фридрихом Мерцем. Здесь и далее: фото Офиса Тихановской
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Александр Лукашенко и глава Минобороны РФ Андрей Белоусов (Минск, 16 мая 2025 года) Фото: пресс-служба Лукашенко
Скриншот видео МВД
Поврежденные двери дома в Кентиш-Тауне. Фото: Kirsty Wigglesworth / AP
Фото: МИД Украины
Киев атаковали дронами / фото facebook.com/MNSKOB