Свой другі юбілей адзначае Цэнтр ганчарства ў вёсцы Гарадная. 31 сакавіка споўнілася 10 год адзінаму на тэрыторыі Брэсцкай вобласці Цэнтру ганчарства.
З гэтай нагоды 9 красавіка плануецца прыезд у вёску Гарадная вядомых на Беларусі ганчароў: Васіля Логвінава і Валерыя Марчука (г.Брэст), Сяргея Моўчана (г.Мінск), Віталя Шэпелевіча (г.Ганцавічы), Паўла Вялічка (г.Бабруйск). На працягу трох дзён майстры будуць глазурыраваць гліняныя вырабы, зробленыя ў час ІІІ Міжнароднага пленэра ганчароў, што прайшоў летам 2012 года ў Гарадной.
«Адметна, што Цэнтр ганчарства захаваўся да гэтага часу, – адзначыла загадчыца аддзела традыцыйнай культуры ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» Ларыса Мікалаеўна Быцко. – Ганчарная праца – гэта вельмі цяжкая праца, на жаль, не цікавая для сучаснай моладзі. Але тым не менш, Цэнтрам ганчарства вядзецца работа па прыцягненню маладога пакаленя да авалодання гэтым уменнем продкаў».
Акрамя таго, 11 красавіка ў Гарадной плануецца правядзенне юбілейнай вечарыны. «Рыхтуем фотаздымкі, якія распавядаюць гісторыю ганчарнай справы ў вёсцы, выставу гліняных вырабаў, музычныя віншаванні ад узорнага аматарскага аб’яднання прыхільнікаў фальклору «Згадка» і многае іншае», – раскрыла некаторыя таямніцы юбілейнага мерапрыемства дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Мікалаеўна Дубойская.
«Мы вельмі хвалюемся, рыхтуемся і з нецярпеннем чакаем гасцей на юбілей», – дадала дырэктар Цэнтра ганчарства Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…