Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” завяршыў працу.
Праходзіў ён напярэдадні Старога Новага года па благаслаўленні благачыннага цэркваў Столінскай акругі айца Грыгорыя.
На працягу трох дзён на Століншчыне (у Століне, Гарадной і ў вёсцы Лука) праходзілі фестывальныя мерапрыемствы. Гэта і круглыя сталы, і майстар-класы, і выступленні творчых калектываў, канцэрты, калядкі і агульная малітва, шмат іншага. Галоўнай падзеяй фестывалю стаў выраб брацкай свячы. Прычым, арганізатары спланавалі фестываль так, каб у гэтай адказнай справе прынялі ўдзел не толькі дарослыя братчыкі, але і дзеці. Менавіта для іх у час фестывалю быў праведзены майстар-клас па вырабу брацкай свячы.
13-гадоваму Даніку пашчасціла яшчэ больш. Хлопчык, які жыве ў Пінску, прыехаў на свята да свайго дзядулі Нікіфара Нікіфаравіча ў Луку. Тут ён разам з дарослымі мужчынамі прыняў удзел у вырабе брацкай свячы.
– Раней ніколі такога не бачыў. Асабліва спадабалася мяць воск і накручваць яго, – распавёў Данік Мацук у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья. – Хочацца, каб хутчэй адбыўся новы фестываль.
Настаяцель храма ў гонар Святой Тройцы ў вёсцы Гарадная айцец Віктар (вёска Лука адносіцца да Гараднянскага прыхода) на адкрыцці фестывалю вітаў усіх прысутных, таксама ён распавёў аб традыцыі, з нагоды якой сабраліся ўдзельнікі “Брацкай свячы”. Традыцыя брацкай свячы пры царкве ў Гарадной была заўжды. Людзі рабілі свечы з любоўю да Госпада і ахвяравалі іх храму. Звычайна адбывалася гэта на навалецце. Запальвалі такія свечы ў асабліва ўрачыстыя моманты богаслужэння.
Узнікненню фестывалю “Брацкая свяча” папярэднічаў адзін з пленэраў ганчарства ў Гарадной. Там госць са сталіцы заўважыў свячу, пацікавіўся яе гісторыяй. Праз некаторы час з Мінска прыехала здымачная група праваслаўнай студыі імя Святога Іаана Воіна са Свята-Елісавецінскага манастыра.У 2011 годзе група здымала фільм пра Брацкую свячу. Фільм стаў удзельнікам Маскоўскага міжнароднага фестывалю праваслаўнай культуры “Раданеж” у 2014 годзе. Там ён заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы праваслаўны фільм”. Як пазней адзначыў адзін з крытыкаў гэтага фестывалю, у фільме людзі змаглі судакрануцца з ісцінай, з тым першым народным праваслаўем, прыродным, якое захавалася ў душы.
Таму агульнымі намаганнямі і веруючых, і тых, хто з павагай адносіцца да культурнай традыцыі свайго народа, свята шануе спадчыну, магчыма зрабіць традыцыю “Брацкай свячы” вядомай як мага большай колькасці людзей. І зрабіць гэта не столькі для таго, каб абрад стаў больш папулярным, а колькі для таго, как больш духоўным і ўз’яднаным станавіўся наш народ.
Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, важна, што “Брацкая свяча” аб’ядноўвае людзей. Ён дадаў, што наступны фестываль пройдзе з фінансавай падтрымкай з боку мясцовых улад.
Канцэртная праграма, якая пачалася пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю, доўжылася не адну гадзіну. Паралельна з выступленнямі артыстаў братчыкі рабілі свечы. У выніку атрымаліся дзве свячы. Адна з іх будзе перададзена ў мясцовы прыход, другая – у пінскі хоспіс.
На працягу ўсяго фальклорна-этнаграфічнага фестывалю выступілі ўдзельнікі народнага ансамбля народной музыкі «Вятліца» СШ №2 г.Століна, этна-гурту з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, фальклорнага гурту“Каляжанкі”, узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка”, фальклорнага гурту “Журавушка”, выканаўцы з Гарадной, выступалі школьнікі, дарослыя, госці фестывалю.
Данік, як і яго брат Аляксандр і сястрычка Святлана, цвёрда рашыў абавязкова наведаць наступны фестываль “Брацкая свяча”. Пра гэта думаюць не толькі гэтыя дзеці, але і многія другія госці фестывалю, які аб’яднаў самых розных людзей ў невялікай палескай вёсачцы Лука. Важна, што існуюць сёння на Палессі такія цудоўныя традыцыі. Толькі агульнымі намаганнямі, толькі разам можна захаваць гэты скарб нашых продкаў.
Па спасылцы можна ўбачыць, як праходзіў гэты фестываль у 2016 годзе.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…
У белорусов осталась одна неделя на уплату имущественных налогов — за первую квартиру, землю и…
Статистика по количеству страдающих РПП не радует. Рассказываем, можно ли вылечить этот недуг и как…
Водитель ВАЗ во время смертельного ДТП вблизи агрогородка Замосточье Докшицкого района Витебской области был пьян,…