11 ноября 2024, понедельник11:41

Культура

“Брацкая свяча” яднае людзей

15 января 2018, 13:25

Фальклорна-этнаграфічны фестываль “Брацкая свяча” завяршыў працу.

Праходзіў ён напярэдадні Старога Новага года па благаслаўленні благачыннага цэркваў Столінскай акругі айца Грыгорыя.

На працягу трох дзён на Століншчыне (у Століне, Гарадной і ў вёсцы Лука) праходзілі фестывальныя мерапрыемствы. Гэта і круглыя сталы, і майстар-класы, і выступленні творчых калектываў, канцэрты, калядкі і агульная малітва, шмат іншага. Галоўнай падзеяй фестывалю стаў выраб брацкай свячы. Прычым, арганізатары спланавалі фестываль так, каб у гэтай адказнай справе прынялі ўдзел не толькі дарослыя братчыкі, але і дзеці. Менавіта для іх у час фестывалю быў праведзены майстар-клас па вырабу брацкай свячы.

13-гадоваму Даніку пашчасціла яшчэ больш. Хлопчык, які жыве ў Пінску, прыехаў на свята да свайго дзядулі Нікіфара Нікіфаравіча ў Луку. Тут ён разам з дарослымі мужчынамі прыняў удзел у вырабе брацкай свячы.

Данік у цэнтры

– Раней ніколі такога не бачыў. Асабліва спадабалася мяць воск і накручваць яго, – распавёў Данік Мацук у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья. – Хочацца, каб хутчэй адбыўся новы фестываль.

Людзі спяшаюцца на фестываль

Настаяцель храма ў гонар Святой Тройцы ў вёсцы Гарадная айцец Віктар (вёска Лука адносіцца да Гараднянскага прыхода) на адкрыцці фестывалю вітаў усіх прысутных, таксама ён распавёў аб традыцыі, з нагоды якой сабраліся ўдзельнікі “Брацкай свячы”. Традыцыя брацкай свячы пры царкве ў Гарадной была заўжды. Людзі рабілі свечы з любоўю да Госпада і ахвяравалі іх храму. Звычайна адбывалася гэта на навалецце. Запальвалі такія свечы ў асабліва ўрачыстыя моманты богаслужэння.

Узнікненню фестывалю “Брацкая свяча” папярэднічаў адзін з пленэраў ганчарства ў Гарадной. Там госць са сталіцы заўважыў свячу, пацікавіўся яе гісторыяй. Праз некаторы час з Мінска прыехала здымачная група  праваслаўнай студыі імя Святога Іаана Воіна са Свята-Елісавецінскага манастыра.У 2011 годзе група здымала фільм пра Брацкую свячу. Фільм стаў удзельнікам Маскоўскага міжнароднага  фестывалю праваслаўнай культуры “Раданеж” у 2014 годзе. Там ён заняў першае месца ў намінацыі “Лепшы праваслаўны фільм”. Як пазней адзначыў адзін з крытыкаў гэтага фестывалю, у фільме людзі змаглі судакрануцца з ісцінай, з тым першым народным праваслаўем, прыродным, якое захавалася ў душы.

Таму агульнымі намаганнямі і веруючых, і тых, хто з павагай адносіцца да культурнай традыцыі свайго народа, свята шануе спадчыну, магчыма зрабіць традыцыю “Брацкай свячы” вядомай як мага большай колькасці людзей. І зрабіць гэта не столькі для таго, каб абрад стаў больш папулярным, а колькі для таго, как больш духоўным і ўз’яднаным станавіўся наш народ.

Воск патрэбна нагрэць, а затым старанна размяць, каб не было камячкоў

З гэтага пачынаецца выраб непасрэдна свячы

З дабаўленнем размятага воску свяча “расце”

Свячу кладуць на роўную паверхню

Затым яе накрываюць дошкай і разгладжваюць

Гатовая свяча

Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, важна, што “Брацкая свяча” аб’ядноўвае людзей. Ён дадаў, што наступны фестываль пройдзе з фінансавай падтрымкай з боку мясцовых улад.

Калектыў “Журавушка”

Канцэртная праграма, якая пачалася пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю, доўжылася не адну гадзіну. Паралельна з выступленнямі артыстаў братчыкі рабілі свечы. У выніку атрымаліся дзве свячы. Адна з іх будзе перададзена ў мясцовы прыход, другая – у пінскі хоспіс.

Песні гледачы спявалі разам з артыстамі

На працягу ўсяго фальклорна-этнаграфічнага фестывалю выступілі ўдзельнікі народнага ансамбля народной музыкі «Вятліца» СШ №2 г.Століна,  этна-гурту з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, фальклорнага гурту“Каляжанкі”, узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка”, фальклорнага гурту “Журавушка”, выканаўцы з Гарадной, выступалі школьнікі, дарослыя, госці фестывалю.

Выступаюць студэнты і выкладчыкі са сталіцы

Артысты і госці фестывалю атрымалі падзячныя лісты ад арганізатараў свята. Сярод ганаровых гасцей “Брацкай свячы” сёлета была і доктар мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская (крайняя з правага боку)

Данік, як і яго брат Аляксандр і сястрычка Святлана, цвёрда рашыў абавязкова наведаць наступны фестываль “Брацкая свяча”. Пра гэта думаюць не толькі гэтыя дзеці, але і многія другія госці фестывалю, які аб’яднаў самых розных людзей ў невялікай палескай вёсачцы Лука. Важна, што існуюць сёння на Палессі такія цудоўныя традыцыі. Толькі агульнымі намаганнямі, толькі разам можна захаваць гэты скарб нашых продкаў.

Лукенец Нікіфар Мацук разам з унукамі Данікам, Святланай і Аляксандрам

Па спасылцы можна ўбачыць, як праходзіў гэты фестываль у 2016 годзе


Подготовка северокорейских солдат для отправки в Украину / CNN
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ej.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drogichin.by
Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info
Фото cryptowikipedia.ru