Карэспандэнт Медиа-Полеья сустрэлася з удзельнікамі калектыву і даведалася пра сакрэты поспеху творчага клуба.
Клуб “Альтанка” пачаў сваю дзейнасць у 2007 годзе на базе раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра пад кіраўніцтвам Ніны Лісавец. А ўзнік ён з гумарыстычнага клуба “Пёстрая сорока” (яго стваральнік – Валянцін Іўковіч). Назва “Альтанка” спачатку была рускамоўным словам “Беседка” і так зваўся клуб, аднак сябра клуба Галіна Гашчук прапанавала выкарыстоўваць у якасці назвы менавіта “Альтанку”. Удзельнікам прапанова спадабалася і клуб стаў “Альтанкай”.
Паступова калектыў ператварыўся ў творчы клуб. Як адзначыла дырэктар Столінскай раённай клубнай сістэмы Алена Дубойская, дзейнічае на спалучэнні розных накірункаў мастацтва, выстапае не толькі на раённых, але і на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, святах і конкурсах.
Клуб “Альтанка” стаў ініцыятарам і арганізатарам першага ў Беларусі свята журавін. Кіраўнік клуба Ніна Лісавец у конкурсе аўтарскіх сцэнарыяў, арганізаваным рэдакцыяй газеты “Культура”, атрымала першае месца за сцэнарый свята “Журавін”. Пасля гэтага поспеху ўдзельнікі творчага клуба “Альтанка” рэалізавалі свята ў вёсцы Альманы – і яно стала традыцыйным.
Сёння клуб налічвае дзевяць удзельнікаў. І хоць яны жывуць у розных населеных пунктах, працуюць у розных месцах, “Альтанка” яднае іх у творчасці.
– Калі ты ў дэкрэтным адпачынку разам з двума маленькімі дзеткамі, то магчымасць прыняць удзел у нейкай праграме, што арганізуе клуб, – цудоўны рэлакс, – кажа Юля Мацукевіч, мама двух маленькіх дзетак, самы малады ўдзельнік клуба.
Думку Юлі падтрымлівае Таццяна Цупа, загадчык аўтаклуба, якая зазначае, што ў “Альтанцы”, у адрозненне ад іншых калектываў, смела можна рэалізоўваць творчыя задумы, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці, не маючы пры гэтым ніякіх перашкод.
Дырэктар Манькавіцкага СДК Васіль Яхнавец і Юля Мацукевіч – брат і сястра, якія цяпер, як і ў дзіцячыя гады, калі рэпетыравалі дома школьныя пастаноўкі, сёння разам рыхтуюцца да святаў, што ладзіць клуб. Дзе б ні выступалі “альтанкаўцы”, Васіля Яхнаўца з Манькавічаў пазнаюць усе артысты: ён адзін з нямногіх, хто вельмі гучна, не саромячыся і не звяртаючы ўвагі ні на каго, пры любых абставінах паўтарае сваю ролю за кулісамі.
Аляксандр Лісавец працуе настаўнікам у Столінскай дзіцячай школе мастацтваў. У калектыве ён, як і Ганна Чмуневіч, адказвае за “танцавальны” бок мерапрыемстваў.
Удзельнікі “Альтанкі” разам пішуць сцэнарыі, рыхтуюць касцюмы для выступленняў: кожнаму выхаду на сцэну надаюць шмат увагі. Аднак, здараюцца і каламбуры: то нехта ад хвалявання словы забудзе, то на выхад затрымаецца. Тады на дапамогу прыходзіць кемлівасць калег, і глядач нават не заўважае экспромту, які толькі што перад ім разгарнуўся.
– Асноўны накірунак дзейнасці клуба – арганізацыя мерапрыемстваў, а таксама супрацоўніцтва з іншымі калектывамі, – адзначае кіраўнік “Альтанкі” Ніна Лісавец. – Калі гаварыць пра тое, што для мяне значыць наш калектыў, то з упэўненасцю кажу – гэта адзін з яркіх агеньчыкаў радасці і цяпла сярод шэрай будзёнасці. А атрыманне ганаровага звання “народны” – гэта ацэнка нашай працы і добры штуршок рухацца далей.
Рэдакцыя Медиа-Полесья віншуе ўздзельнікаў клуба “Альтанка” з атрыманнем звання “народны” і жадае кожнаму здароўя і невычэрпнай крыніцы нахтнення.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.