Упершыню яно адбылося ў 2011 годзе ў Альманах, у вёсцы, жыхары якой спрадвеку збіралі і збіраюць карысную ягаду ў Альманскіх балотах. Збіраюць журавіны не толькі альманцы. За ягадай у балота штовосень накіроўваюцца палешукі з многіх вёсак Століншчыны. Збіраюць людзі журавіны не толькі для сябе, але і для таго, каб прадаць. Дзякуючы ягадзе вяскоўцы маюць дадатоковы заробак.
Святочная праграма пачалася з тэатралізаванага шэсця ў накірунку святочнай сцэны, што размясцілася на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры.
Танцы, песні, частаванне стравамі з журавін, выставы-продажы вырабаў самадзейных майстроў, выставы бібліятэк, Дома народных рамёстваў, сельскіх Саветаў, цэнтра турызму, заказнікаў “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты” і іншыя.
Працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны. Упершыню ў межах свята прайшоў конкурс фотаздымкаў краявідаў Альманскіх балот. Пераможцамі сталі Наталля Дзенісовіч і Ганна Сярэдзіна.
Тут можна ўбачыць свята журавін у Альманах у 2013 годзе і фотарэпартаж са свята журавін у 2015 годзе. У наступны раз свята ў гонар журавін пройдзе праз два гады – у 2019 годзе.
ДАВЕДКА МП
Ідэя свята журавін на Століншчыне належыць вядучаму метадысту Столінскага райметадцэнтра Ніне Лісавец. Яна нарадзілася ў Альманах, дзе з малых год разам з родзічамі і аднавяскоўцамі збірала журавіны. Падчас вучобы дзяўчына напісала дыпломную работу па свяце журавін. У мясцовым аддзеле культуры было вырашана выкарыстаць працу Ніны Лісавец і арганізаваць свята журавін менавіта ў Альманах, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.