60-годдзе адзначыла Столінская ЦРБ
Урачыстае мерапремства прайшло ў пятніцу ў актавай зале Столінскага Цэнтра культуры. На святочнае мерапрыемства сабраліся работнікі бальніцы, ганаровыя госці і ветэраны працы.
Як адзначыў старшыня Столінскага райвыканкама Сяргей Жыдзецкі, да адзнакі ў 60 гадоў раённая бальніца падыходзіць з выдатным багажом. Яна ўкамплектавана сучасным медыцынскім абсталяваннем, тэхнікай, выкарыстоўваюцца перадавыя методыкі. А ў бліжэйшы час, у рамках Праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся, бальніцу чакае яшчэ сур’ёзная мадэрнізацыя.
Былі шматлікія ўзнагароды, віншаванні ад гасцей і мясцовых артыстаў.


Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.