Свой чарговы дзень нараджэння адзначае Столінскі раённы краязнаўчы музей у першы дзень жніўня. Менавіта 1 жніўня 1953 года Столінскім раённым Саветам дэпутатаў працаўнікоў было прынята рашэнне аб адкрыцці ў г.Століне раённага краязнаўчага музея. Таму ў гэтым годзе музею споўнілася 60 год.
На Століншчыне зараз дзейнічае 16 грамадскіх музеяў. Разам са Столінскім, які з’яўляецца каардынуючым цэнтрам ўсёй краязнаўчай работы ў раёне, яны ўносяць свой уклад ў справу захавання і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Таму ў гасцях у Медыя-Палесся дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч і навуковы супрацоўнік музея Юрый Сямёнавіч Юркевіч. Яны ахвотна расказалі гісторыю музея і пазнаёмілі з экспазіцыйнымі заламі.
Ідэя стварэння ў Століне краязнаўчага музея ўзнікла на пачатку 1950-х гадоў. А ўвасабленне яе ў жыццё адбывалася на працягу 1954-1955 гг. Першым дырэктарам (з 1 студзеня 1954 г.) і фактычным яго стваральнікам стала Вера Мацвееўна Очкіна – ураджэнка Расіі, якая пасля вызвалення Століншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў цесна звязала свой жыццёвы лёс з нашым краем. Менавіта яна ўзначаліла нялёгкую справу стварэння музея.
Насельніцтва раёна актыўна адгукнулася на ідэю стварэння ў Століне краязнаўчага музея. Людзі пачалі несці ўсё, што мелі цікавага са спадчыны сваіх продкаў: каменныя сякеры, старажытныя дакументы, прылады працы і побыту, розныя манеты і інш. З ўспамінаў Веры Мацвееўны мы ведаем, што самым першым экспанатам стала медная капейка з выявай Георгія Пабеданосца, якую ў 1954-м г. прынёс жыхар Століна Васіль İгнатавіч Навумчык.
Ля вытокаў Столінскага раённага краязнаўчага музея стаяў і Яўстафій Юльянавіч Высоцкі, які вельмі шмат зрабіў для стварэння першай экспазіцыі, а яшчэ асвоіў складанае рамяство таксідэрміста (спецыяліста па вырабу чучалаў жывёлін, рыб і птушак). У выніку набыў шырокую вядомасць на Століншчыне і за яе межамі.
Дзякуючы намаганням В.М. Очкінай і Я.Ю. Высоцкага, першая экспазіцыя Столінскага раённага краязнаўчага музея была падрыхтавана ў сціслыя тэрміны. Яе адкрыццё адбылося 5 лістапада 1955 г. А размяшчалася яна на другім паверсе невялікага двухпавярховага будынка у цэнтры Століна, па вуліцы Леніна, 3. Экспазіцыйная плошча, на якой размяшчаліся аддзелы прыроды (1 пакой) і археалогіі (2 пакоі), была невялікай (усяго 52,7 м2). Тут размясціліся два аддзелы ― прыроды і археалогіі.
Шмат яшчэ цікавых матэрыялаў заставалася ў фондах музея, бо толькі аднаго паверха невялікага будынка было мала для размяшчэння усіх прадметаў, якія маглі быць выкарыстаны ў якасці экспанатаў. З цягам часу першы паверх таксама перайшоў да музея.
Ішоў час, папаўняўся музенйны фонд. Дзякуючы далучэнню 19 студзеня 1961 г. да Столінскага раёна тэрыторыі скасаванага Давыд-Гарадоцкага раёна поле дзейнасці музея і геаграфія збору мясцовых матэрыялаў пашырылася амаль у 2 разы!
Неўзабаве абставіны склаліся так, што над самім фактам існавання музея навісла пагроза: на ўрадавым узроўні было прынята непрадбачлівае рашэнне аб скарачэнні колькасці культасветустаноў, галоўным чынам за кошт невялікіх музеяў і бібліятэк. Пад скарачэнне папаў і Столінскі раённы краязнаўчы музей. У выніку спрэчак было знойдзена кампраміснае рашэнне, паводле якога Столінскі музей захоўваўся, але як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Штат работнікаў пры гэтым быў скарочаны да мінімуму: заставалася толькі адзінка захавальніка фондаў. У хуткім часе гэта рашэнне было прызнана памылковым. У 1963 г. штат супрацоўнікаў музея быў адноўлены. Чарговым кіраўніком музея на шмат гадоў стала Ксенія Дзмітрыеўна Кожына.
У 1970 г. музею быў выдзелены адзін з карпусоў былога Дома састарэлых калгаснікаў у парку «Манькавічы», дзе ён знаходзіцца і сёння. Быў зроблены капітальны рамонт. Адначасова супрацоўнікамі музея вялася праца па фарміраванні новай экспазіцыі: новыя памяшканні дазвалялі мець куды большую экспазіцыйную плошчу. Урачыстае адкрыццё новай, другой па ліку экспазіцыі Столінскага раённага краязнаўчага музея (плошча 206м2) адбылося 7 сакавіка 1976 г. у праграме раённага свята «Палескія зоры».
Незадоўга да гэтай падзеі музей узначаліў Юрый Мікалаевіч Камароў, які праяўляў павышаную цікавасць да распрацоўкі тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны.
У 1984 г. дырэктарам музея стала Святлана Аляксандраўна Луцкая. Яшчэ зусім маладой, дапытлівай дзяўчынай прыйшла яна пасля заканчэння Столінскай сярэдняй школы ў раённы краязнаўчы музей. Пад кіраўніцтвам старэйшых калег вырасла ў дасведчанага кваліфікаванага работніка.
1 кастрычніка 1989 г. музей узначаліла 7 па ліку дырэктар – Святлана Паўлаўна Вярэніч. А ў лістападзе 1994г. экспазіцыя музея была дэманціравана ў сувязі з пастаноўкай будынка музея ў парку «Манькавічы» на капітальны рамонт. Разгарнулася праца па стварэнні новай, ужо трэцяй у гісторыі музея экспазіцыі (была адкрыта 11 снежня 2005 г.)
Сучасная экспазіцыя разгорнута ў 6 залах: прыроды, археалогіі, гісторыі (3 залы), этнаграфіі.
Агляд пачынаецца з залы прыроды. Яна знаёміць з геаграфічным становішчам раёна, яго багатым расліннным і жывёльным светам. Тут размешчаны стэнды з рознымі картамі раёна. Можна ўбачыць шэраг відаў звяроў і птушак, у тым ліку і тых, што занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Упрыгажэннем калекцыі з’яўляюцца чучалы сямейства зубраў.
Зала археалогіі прысвечана далёкай мінуўшчыне раёна. Яго тэрыторыя была заселена каля 10-7 тыс. гадоў таму назад. Першыя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі нашага раёна былі праведзены яшчэ ў 2-й палове 1930-х гг. пад кіраўніцтвам вядомага польскага вучонага Рамана Якімовіча, а месцам іх правядзення стала Замкавая гара, што ў цэнтры Давыд-Гарадка. У вітрынах – мноства разнастайных рэчаў і прылад працы старажытных людзей.
У першай зале гістарычнай экспазіцыі знаходзіцца кальчуга ХІІ ст., зброя і абмундзіраванне салдат рускай арміі Айчыннай вайны 1812 г., фотакопіі дакументаў пра становішча прыгонных сялян, сялянскія хваляванні, самаробныя мячы паўстанцаў у 1863-1864 гг., а таксама іншыя ўзоры халоднай і вогнестрэльнай зброі; дакументы і матэрыялы пра ўстанаўленне Савецкай улады ў краі, аб Палескім паўстанні 1918-1919 гг.; аб жыцці ў так званы міжваенны перыяд, калі Століншчына знаходзілася ў складзе адроджанай Польскай дзяржавы, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях. Багата прадстаўлены фотаматэрыялы, нумізматычная і фалерыстычная калекцыі, баністыка.
Асобнае месца ў гістарычнай экспазіцыі адведзена раскрыццю значэння вядомага магнацкага роду Радзівілаў у гісторыі і культуры Століншчыны на працягу звыш чатырох стагоддзяў.
Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечана асобная зала. Яе экспазіцыя расказвае аб такіх памятных старонках вайны, як нямецка-фашысцкі так званы «новы парадак», антыфашысцкае падполле, партызанскі рух і вызваленне Століншчыны Чырвонай Арміяй у ліпені 1944 г., першыя аднаўленчыя работы. У спецыяльнай вітрыне захоўваецца мундзір ганаровага грамадзяніна Століна, удзельніка вызвалення Століншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў генерал-маёра Сяргея Міхайлавіча Маслава. Гэты мундзір быў падораны генералам нашаму музею ў 1970-я гады.
Замыкае агляд экспазіцыі зала этнаграфіі. Тут сабраны шэраг прадметаў беларускага традыцыйнага побыту, у тым ліку сельскагаспадарчыя прылады працы, узоры нацыя-нальнага адзення, калекцыі работ мясцовых майстрых (посцілкі, рушнікі і г. д.).
Плануецца стварэнне асобнай залы пасляваеннага развіцця Століншчыны. Такім чынам, храналогія ахопу гісторыі нашага краю будзе даведзена да сучаснасці і лагічна завершана.
Акрамя ўласна экспазіцыі музей прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з некалькі пастаянна дзеючымі выставамі: ордэнаў замежных дзяржаў і былога СССР, выстава славянскага іканапісу ХІХст., выстава работ мастакоў-землякоў Юрыя Сергіенкі, Сяргея Місюна і графікі нашага таленавітага земляка, рэзчыка па дрэве, графіка і этнографа-аматара Івана Супрунчыка з в.Цераблічы і іншых.
Наведвальнікі Столінскага раённага краязнаўчага музея маюць магчымасць паглядзець цікавыя відэафільмы, прысвечаныя майстрам ганчарнай справы з вёскі Гарадная, гарадам Століну і Давыд-Гарадку.
Рэдакцыя сайта Медыя-Палессе віншуе супрацоўнікаў музея і тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю з юбілеем. Шчасця, здароўя, дабрабыту!
На северо-востоке Техаса обнаружены редкие окаменелости мозазавра Globidens alabamaensis - хищника со странными грибовидными зубами.
Компульсивное переедание — это проблема, с которой сталкиваются многие люди. Оно проявляется в виде неконтролируемых…
Министерство образования определилось с предметами, экзамены по котором будут сдавать выпускники 9-х и 11-х классов…
В результатах поиска появится обновленная функция, которая покажет, применялся ли искусственный интеллект при создании изображения…
Сёння, 20 верасня, журналісту, карэспандэнту "Медиа-Полесья" Васілю Мацкевичу споўнілася б 50 год.
Любое будущее мирное соглашение должно быть подкреплено мощной военной поддержкой Украины и надежными гарантиями безопасности…