26 ноября 2024, вторник13:05

Общество

435 год таму Пінск атрымаў герб і Магдэбурскае права

12 января 2016, 11:18

12 студзеня 1581 года кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі Князь Літоўскі Стэфан Баторы надаў Пінску прывілей карыстацца Магдэбургскім правам і мець свой герб.

З каралеўскай ласкі горад мог ствараць органы мясцовага самакіравання, якія не залежылі ад вялікакняжаскіх чыноўнікаў і феадалаў. Галоўнай асобай у горадзе станавіўся войт, якога прызначаў Вялікі князь (часам яго маглі абіраць гараджане). Таксама ўтвараліся гарадская Рада і гарадскі суд (Лава). Усе гэтыя інстытуты складалі Магістрат, які кіраваў гарадской гаспадаркай.

Жыхары Пінска вызваляліся ад шматлікіх натуральных павіннасцяў (напрыклад, ад нарыхтоўкі сена), аднак горад абавязаны быў плаціць агульны падатак у дзяржаўную казну, адкуль размяркоўваўся паміж местічамі. Пад час войнаў  горад павінен быў паставіць абоз у войска.

Гараджане таксама атрымалі права мець броварні і варыць мёд, піва і гарэлку.

Для падтрымкі гандлю Стэфан Баторы абавязаў Пінск пабудаваць гасцявы дом для купцоў, якія прыязджалі здалёк. Баторы таксама даў дазвол на правядзенне чатырох кірмашоў у год, дазвалялася гандляваць і кожны панадзелак.

Такім чынам горад станавіўся цэнтрам гандлю, рамёстваў, культуры і традыцыяў самакіравання.

Магдэбургскае права падцвярджалася Пінску ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах і было адменена па указу расійскай імператрыцы Екацярыны ІІ у 1795 годзе.


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com