Палеская вёска, нягледзячы на свой невялікі ўзрост, мае дачыненне да значных гістарычных падзей.
Як адзначыў у сваёй кнізе “Вёска Калоднае: выпрабаванне лёсам” краязнаўца Міхаіл Карсека, Калоднае ўпершыню згадваецца ў 1507 годзе, калі належала Марыі Ровенскай. Пазней мясцовасць перайшла да Плотніцкай лініі Скірмунтаў, чый продак – літоўскі баярын Скірмунт яшчэ ў 1460 годзе атрымаў ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка маёнтак на Палессі.
Росквіт маёнтка пачаўся з 1820 года, калі ўладанне атрымаў Аляксандр Скірмунт. На тэрыторыі сядзібы быў пабудаваны драўляны палац. Ён уяўляў сабой прамавугольны будынак на высокім падмурку з традыцыйным порцікам у цэнтры галоўнага фасада. Пад палацам знаходзіўся вялікі цагляны склеп. Палац акружала штучнае возера, насупраць сядзібы размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы.
У 1825 годзе Аляксандр Скірмунт ажаніўся з Гартэнзіяй Орда – сястрой Напалеона Орды. У сям’і нарадзілася дачка Алена, будучая мастачка і скульптар. У 21 год Алена выйшла замуж за Казіміра Скірмунта. У 1847 годзе памірае яе бацька Аляксандр (пахаваны каля царквы ў вёсцы Радчыцк, мецэнатам якой ён быў).
Прыкладна ў 1860-я гады Алена з Казімірам і трыма дзецьмі пераязджаюць у Рухчу, а яе маці Гартэнзія працягвае жыць у Калодным. У хуткім часе Гартэнзія Скірмунт прадала маёнтак шляхцічу Восіпу Глябовічу.
Падзеі 1863 года не абмінулі маёнтак Калоднае. Адзін з паўстанцкіх атрадаў у колькасці 160 чалавек Кобрынскага, Пружанскага і Брэсцкага паветаў узначаліў Рамуальд Траўгут. У баях гэты атрад, які складаўся са шляхты, чыноўнікаў, памешчыцкіх служачых, сялян тройчы нанёс урон карнікам. Супраць гэтых паўстанцаў царскі ўрад паслаў карную экспедыцыю ў складзе чатырох рот стралкоў, дзвюх соцень казакоў і дзвюх гармат. Атрад Траўгута, падмацаваны сотняй паўстанцаў з Брэсцкага павета, прыведзеных Янам Ваньковічам, атрымаў загад рухацца на Валынь.
Пасля начлегу ў Століне паўстанцы пераправіліся цераз Гарынь і спыніліся ў лесе пад Варанямі. Ведаючы пра карнікаў, Рамуальд Траўгут арганізаваў засаду. Быў бой, у якім загінулі і былі паранены каля сарака праследвальнікаў.
Мясцовае насельніцтва не падтрымала паўстанцаў, перашкаджала ім. Алена Скірмут вырашыла перавезці пісьмо паўстанцам, аднак ёй гэта зрабіць не далі. Ліст прыйшлося спаліць.
29 чэрвеня і 12 ліпеня 1863 года адбыліся дзве атакі царскіх войск. Паўстанцы перамясціліся бліжэй да Калоднага. Рамуальд Траўгут прымае рашэнне падзяліць атрад на дзве групы. Першая пайшла ў накірунку панскага двара, за якім быў лес. Другая абышла двор і таксама рушыла ў лес. Тут паўстанцы пахавалі сем забітых таварышаў, адпачылі і невялікімі групамі сталі перабірацца на Кобрыншчыну.
У месцы, дзе паўстанцы далі апошні бой, усталяваны помнік, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю раёна. Пазней узведзены крыж. На месцы былой сядзібы Скірмунтаў у гонар ураджэнкі маёнтка Калоднае і мастачкі Хелены Скірмунт усталявана мемарыяльная дошка.
Казімір Скірмунт пасля паўстання 1863 года падаў у адстаўку, адмовіўшыся пацвердзіць лаяльнасць цару. За гэта яго саслалі на тры гады ў Кастраму і пазбавілі маёнтка. Маёнтак перайшоў да барона Гартынга Мікалая Густава Адама, які праз некаторы час аб’явіў у газеце аб продажы маёнтка.
Гэта аб’ява і трапіла на вочы валасному пісару Якаву Іванавічу Сазановічу, што ведаў пра намер сялян вёсак Шчорсы, Жукаў, Харошыя, Карэлічы, Падкасоўе і некаторых іншых Навагрудскага павета набыць зямлю для сельскагаспадарчых патрэб. Яму ўдалося знайсці зацікаўленых, і некалькі прадстаўнікоў ад жадаючых паехалі ў Калоднае, каб агледзецца, а галоўнае ўпэўніцца ў добрай якасці глебы, жменю якой узялі з сабою дадому, каб паказаць астатнім. Наваградчукі задаволіліся якасцю глебы і вырашылі прыдбаць зямлю ў Калодным.
Восенню 1888 года года ў Калоднае прыехалі 170 мужчын і 175 жанчын, якія за зіму вывучылі свае ўладанні, даведаліся пра назвы асобных мясцін. Вясной 1889 года сюды прыбылі яшчэ 336 чалавек. Перасяленцы пачалі наладжваць жыццё на новым месцы, у гэтым жа годзе адкрылі і школу для дзяцей.
Дзве ўрачыстаці з нагоды 130-годдзя вёскі днямі адбыліся ў Калодным. У царкве ў гонар вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага прайшла ўрачыстая служба. Дарэчы, будаўніцтва царквы каладнянцы пачалі ў 1895 годзе, а 8 лістапада 1896 года яе ўжо асвяцілі.
Святочная праграма адбылася ў мясцовым сельскім клубе, дзе сабраліся жыхары Калоднага і госці свята. У зале была падрыхтавана выстава творчых работ каладнянцаў, арганізаваны прагляд прэзентацый краявідаў вёскі.
Шмат цёплых слоў прагучала са сцэны.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых каладнянцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Віншавалі жыхароў вёскі прадстаўнікі мясцовай улады, школы. На свяце ўшаноўвалі жыхароў Калоднага.
Самым сталым жыхаром Калоднага на момант святкавання была Марыя Сямёнаўна Моніч, якая адзначыла 94-годдзе. Праз некалькі дзён пасля свята яе не стала.
Віншавалі сямейныя пары юбіляраў. Так, 60-годдзе сумеснага жыцця адзначылі Іван і Марыя Шэлесты, Міхаіл і Ганна Карсекі, 55-годдзе – Васіль і Феафанія Война, 50-годдзе – Георгій і Вера Вішнеўскія, а таксама Аляксандр і Галіна Пацукевічы.
Адзначылі гаспадынь, чые падворкі сёння з’яўляюцца ўзорам чысціні і ўтульнасці. Гэта падворкі Соф’і Ляўковіч і Яўгеніі Краскоўскай.
Са святочнай сцэны прагучалі песні ў выкананні вучняў мясцовай школы, ансамбля “Ярок” (кіраўнік Валерый Шуркала), выканаўцаў Фядорскага СДК (кіраўнік Аляксандр Барэйка).
Верш-прысвячэнне роднай вёсцы, напісаны выхадцам з Калоднага Сяргеем Карыцькам.
Ёсць у Палессі…
Ёсць у Палессі вёска незвычайная,
Што лашчыць беларускай мовай слых,
Навокал дыялекты разнастайныя –
І гэта пацяшала нас, малых.
Мінулае тут з марамі сустрэлася,
Яго я адкрываю кожны год…
Прапрадзед быў паплечнікам Міцкевіча,
Са Шчорсаў пачынаўся радавод.
І беларускасць тут здаўна нязводная,
Дайшла да нашай вёскі праз вякі…
Люблю, як маці, роднае Калоднае,
Заўсёды сэрцам з вамі, землякі!
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.