8 декабря 2025, понедельник04:41

Запись

Мерапрыемствы да 150-годдзя вызваленчага паўстання пройдуць у Пінску

25 января 2013, 13:11

Грамадскія актывісты і прадстаўнікі польскай супольнасці Піншчыны з 25 па 27 студзеня правядуць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных вызваленчаму паўстанню 1863 года. З гэтай нагоды сталіцу Палесся ўжо наведалі польскія дыпламаты, якія прынялі ўдзел у імшы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Мерапрыемствы будуць розныя, паведаміў карэспандэнту “Медыя-Палесся” адзін з удзельнікаў і ініцыятараў акцый Ігар Салавей:

— Перш за ўсё гэта, канечне, памінальныя мерапрыемствы. Неабходна запаліць знічы на магілах удзельнікаў паўстання. Ужо непасрэдна на выходных адправімся ў рэйд па мясцінах, дзе адбыліся баі паўстанцаў з рускай арміяй. Ушануем памяць барацьбітоў годна!

У планах удзельнікаў акцыі наведванне вёскі Калоднае, што на Століншчыне. У Калодным знаходзіцца мемарыяльны знак і вялізны крыж усталяваны сябрам Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ “Адраджэнне” Лявонам Вабішчэвічам на месцы бою паўстанцкага атраду Рамуальда Траўгута.


Travel Polish visa
Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by