22 ноября 2024, пятница01:10

Культура

“Конікі”. Як гарадчукі працягваюць традыцыі продкаў

14 января 2018, 14:27

Больш стагоддзя таму ў горадзе на беразе Гарыні з’явілася традыцыя, якая захоўваецца мясцовымі жыхарамі і да гэтага часу. 

Народнае свята “Конікі” аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, гарадчукоў і гасцей горада, якія з кожным годам усё часцей прыязджаюць 13 студзеня ў Давыд-Гарадок, каб дакрануцца да гэтага звычаю, акунуцца ў атмасферу непаўторнага і шчодрага давыд-гарадоцкага зімовага вечара.

Шчадроўнікі віншуюць гарадчукоў са святам прама на падворку гасцінных гаспадароў

Дзеці, дарослыя ходзяць ад хаты да хаты, каб павіншаваць усіх гарадчукоў. Калі падыходзяць да хаты, пытаюцца, ці можна шчадраваць. Першым да акна падыходзіць конік, за ім – усе астатнія ўдзельнікі гурта. Так пачынаецца віншаванне, якое суправаджаецца песнямі. Конік падае (але цяпер не заўжды), а астатнія шчадравальнікі просяць гаспадароў, каб тыя што-небудзь падарылі. Калі раней больш за ўсё гэта былі розныя пачастункі, то цяпер часцей адорваюць грашыма.

Гарадчукі, як мужчына ў цэнтры здымка, радуюцца прыходу шчадравальнікаў

Шэсце касцюміраваных груп, тэатралізаваны пралог, выступленне фальклорных калектываў,  святочная праграма для дзяцей, атракцыёны, дыскатэка, гандлёвыя рады, віншаванні ад кіраўніцтва горада за навагодняе афармленне будынкаў арганізацый, прыватных дамоў – чаго толькі не было ў гэты шчодры вечар у Давыд-Гарадку!

Многія аўтамабілі касцюміраваныя групы спынялі, а пасля выслухвання пажаданняў і атрымання пачастунка, адпускалі

У гарадскім парку разгарнулася культурная праграма. Жыхары горада і госці свята фатаграфаваліся са шчадравальнікамі, а тыя з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі. Варта адзначыць, што маскі, зробленыя сваімі рукамі, людзі захоўваюць, да свята іх рамантуюць, аднаўляюць. Аднак цяпер людзі часцей сталі набываць маскі, зробленыя на фабрыках. 

Прычым, на змену традыцыйным маскам (Дзед, Баба, Казёл, Баран, Бык, Бусел, Чорт, Воўк, Мядзведзь, Смерць, Скарбнік) прыходзяць нетрадыцыйныя (Малпа, Шрэк і г.д.). З-за гэтага ўзнікае пагроза для захавання “Конікаў” у будучым як народнага свята.

На сцэне разгарнулася святочная праграма

Арганізатары падрыхтавалі забаўляльную праграму для дзяцей

У народным свяце “Конікі” прынялі ўдзел не толькі давыд-гарадоцкія групы конікаў, але і фальклорныя калектывы Століншчыны, і калектывы, што прыехалі з другіх раёнаў спецыяльна на народнае свята ў Давыд-Гарадок.

Удзельнікі свята з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі

 І малыя, і старыя прыйшлі паглядзець на касцюмы

На жаль, зробленыя сваімі рукамі маскі, касцюмы (як гэтыя на фотаздымку!) паступова замяняюцца купленымі

Бяроза

Да сустрэчы “Конікі”, праз год!

У час выступлення на галоўнай пляцоўцы ў гарадскім парку, старшыня Давыд-Гарадокскага гарвыканкама Вячаслаў Стаднік адзначыў, што за ўнікальнасць і непаўторнасць гэтага народнага свята “Конікі”  вартыя таго, каб быць уключанымі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Тут можна ўбачыць, святкаванне 100-годдзя “Конікаў” у 2016 годзе.

 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters