Раней мы друкавалі падборку фотаздымкаў вокан і аканіц і аканіц на іх у дамах палешукоў. Цяпер прапануем Вашай увазе драўляныя вароты, якія вядуць у двары некаторых вяскоўцаў у розных населеных пунктах Століншчыны. На жаль, некторыя з іх ужо зачынены на замок, бо гаспадароў няма, а дзеці і ўнукі толькі зрэду наведваюць малую радзіму. Аднак за большасцю змешчаных у фотападборцы варот і сёння бруіць жыццё.
Праз некаторы час на Медиа-Полесье выйдзе аналагічная падборка, але там галоўнае месца зоймуць ажурныя металічныя вароты.
Дасылайце фотаздымкі сваіх варот ці тых, якія выпадкова ўдалося засняць на фотакамеру на Медиа-Полесье. Магчыма, менавіта яны ўпрыгожаць чарговую фотападборку.