Дом упрыгожваюць не толькі ўнутры, але і знадворку. Менавіта вокны з даўніх часоў з’яўляліся дэкаратыўным элементам будынка, прычым, у важнасці не саступалі дзвярам.
У апошнія гады стаўні паступова знікаюць з аконных рам, шыбкі са звычайнага шкла замяняюцца шклопакетамі, але аздабленне аконных рам па-ранейшаму папулярнае ў шэрагу вясковых хат.
У большасці – гэта вокны прамавугольнай формы. Сустракаюцца і квадратнай формы. Аконныя рамы фарбуюць у розныя колеры, прычым, іншым колерам выдзяляюць элементы ўзораў на рамах. Часцей за ўсё сустракаюцца аконныя рамы белага колеру ці светлых адценняў блакітнага і зялёнага. Стылізацыя выяў жывёл, раслінныя матывы прысутнічаюць ва ўзорах, якімі ўпрыгожваюць вокны. На некаторых ёсць аканіцы.
Майстроў, якія ўручную ствараюць аконныя шэдэўры, зараз амаль няма. Ручную працу замяняе прамысловая вытворчасць. Таму, калі гаспадары, мяняючы старыя шкляныя вокны на новыя шклопакеты, і пры гэтым пакідаюць аздобу старых вокнаў, прыгажосць іх дома ні ў якім разе не псуецца, а, наадварот, добра выйграе.
Вось якія вокны ёсць у дамах Столінскага Палесся.
Прыгожа? Сапраўды, прыгожа. Напэўна, яшчэ доўга сучасныя вокны не заменяць вокны без такіх палескіх рам.
А якія акенцы ў Вас, у Вашых суседзяў? Дасылайце фотаздымкі з вокнамі на Медиа-Полесье.