24 февраля 2026, вторник06:42

Культура

Купальскае вогнішча запалае ў купальскую ноч у Століне

5 июля 2016, 15:30

Народныя гулянні ў купальскую ноч арганізуюць у гарадскім парку Століна ў сераду, 6 ліпеня.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, мерапрыемствы пачнуцца з 20.00. На гарадскіх вуліцах з’явяцца зазывалы, што будуць клікаць усіх на свята.

У 21.00 ад галоўнага ўвахода ў парк пачнецца тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята па цэнтральнай алеі парка да месца правядзення асноўных гулянняў. Шэсце працягне тэатралізаванае адкрыццё народнага свята.

Прыкладна ў 22.30 на беразе рэчкі запалае купальскае вогнішча, пасля чаго пачнецца карагодная праграма.

З 23.00 да 01.00 чакае дыскатэка.

У час свята арганізуюць святочны гандаль, частаванне купальскімі караваямі. Людзей чакаюць разнастайныя гульні і конкурсы.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: Lars Baron / Getty Images

Полешуки