Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстаркласаў іконапісу ў Навіцах (Польшча). На гэты пленэр штогод прыязджаюць мастакі з розных краін. У 2015 былі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Польшчы, Беларусі , а тэмай майстаркласаў былі абраныя біблейскія прыпавесці.
Яркія абразы выкананы ў некананічным стылі, незвычайнай формы, ёсць нават ікона-музычны інструмент – гэта інтэрпрэтацыя алегорый і сімвалізму Бібліі мастакамі розных культур і традыцыяў.
Па словах удзельнікаў,- пленэ сучасная ікона – гэта адна з самых цяжкіх тэмаў у творчасці мастакоў. Іканапіс – гэта ўяўленне пра Бога, якога мастак ніколі не бачыў. Таму няма больш таямнічага мастацтва. Сучасны мастак імкнецца распавесці пра біблейскіе тэмы балансуючы паміж церкоўнымі канонамі і сучаснымі традыцыямі ў мастацтве.
Беларускія мастакі Антон і Кацярына Дайнэкі, якія ўдзельнічалі ў майстаркласах іканапісу распавялі, што
– Удзел у пленэрах – гэта каштоўная магчымасць пазнаёміцца з калегамі. Творчасць іканапісца – гэта вельмі самотная праца. Свецкія мастакі пражываюць імклівае і насычанае жыццё. У царкоўных мастакоў усё па іншаму – ікона пішацца пад замову, таму яе не выстаўляюць на выставах. І, нават, калі распісваеш храм – гэта займае працяглы час, таму мастак аддаецца ўвесь гэтай справе і не стасуецца з калегамі. А, пад час пленэраў утвараецца сваеасаблівы асяродак з мастакоў з розных краін і розных культур, што важна для ўдасканалення сваіх пазіцый.