Пасля матчу частка фанатаў выбегла на поле, а заўзятары каманды гаспадароў атакавалі фанатаў гасцявой каманды. Дыктар стадыёна заклікаў іх супакоіцца, але ў сітуацыю ўсё ж прыйшлося ўмяшацца прадстаўнікам паліцыі. Адзін з іх зрабіў некалькі стрэлаў — гумовая куля патрапіла ў шыю фанату, парушыла кровазварот у артэрыях ў вобласці гартані.
Фота iknurow.pl
На 17-й хвіліне відэа можна разгледзець, як адзін з фанатаў (у шэрай байцы з капюшонам) падскоквае ад болю пасля таго, як у яго трапляе куля.
Відэа iknurow.pl
27-гадовы заўзятар быў дастаўлены ў бальніцу, аднак яго жыццё выратаваць не ўдалося.
Пасля смерці фаната некалькі сотняў чалавек сабраліся перад шпіталем і будынкам паліцыі у Кнуруве, дзе пачаліся сутыкненні з паліцыяй.
У некаторых з тых, хто сабраўся былі пры сабе «кактэйлі Молатава». У ходзе сутыкненняў пацярпелі некалькі паліцэйскіх.