23 ноября 2024, суббота05:16

Запись

На Палессі рыхтуюцца да Міжнароднага пленэру ганчароў

16 июня 2014, 11:58

IV Міжнародны пленэр ганчароў прыме Цэнтр ганчарства в.Гарадная з 22 па 31 ліпеня.

Мерапрыемства праходзіць раз у два гады і заўжды збірае вялікую колькасць удзельнікаў не толькі з Беларусі, але і з другіх дзяржаў: Расіі, Украіны, Польшчы,  Літвы, Малдовы і г.д.

Калекцыі керамічных вырабаў удзельнікаў пленэра, кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”, майстар-класы ганчароў і многае іншае можна ўбачыць падчас плэнэра.

У Цэнтры ганчарства ўжо пашырана выставачная зала, у якую перанесены работы ганчароў, што выстаўляліся ў вітрынах на калідоры. У калідоры цяпер размяшчаецца галерэя партрэтаў ганчароў.  

Дырэктар Цэнтра ганчарства Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец кажа: “Мы старанна рыхтуемся да гэтай падзеі, вельмі хвалюемся і чакаем як мага болей гасцей”. 

Цэнтр ганчарства быў адкрыты ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. З 2008 года адзін раз у два гады тут праходзіць Міжнародны плэнер ганчароў.

Традыцыйны ганчарны промысел з аўтэнтычнымі элементамі вёскі Гарадная ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У красавіку 2013 года Цэнтр ганчарства адзначыў 10-годдзе.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media