У інтэрвію «Свабодзе» Сьвятлана Алексіевіч ня толькі патлумачыла, чаму яна аддае перавагу канкрэтнай дапамозе канкрэтным людзям, але і дала жорсткія ацэнкі дзеяньням улады, якая «будзе ратаваць толькі сябе», акрэсьліла маральныя дылемы, якія стаяць цяпер перад лекарамі, а таксама расказала пра зьмены яе жыцьця ў часе пандэміі і пра новы фармат кантактаў са сваёй аўдыторыяй.