У Канадзе сустрэліся кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская і старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла. Як піша Ціханоўская, яны "абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і неабходнасць умацавання нашай ідэнтычнасці, мовы і культуры". Была дасягнута дамова аб правядзенні рэгулярных сустрэч Аб'яднанага пераходнага кабінета і Рады БНР.