Эканаміст Віктар Цярэшчанка, які вылучаўся ў прэзідэнты, лічыць, што ўлады хочуць запалохаць яго як «адзінага апазіцыйнага кандыдата». Так ён пракаментаваў заяву ЦВК аб тым, што з 130 тысяч пададзеных яго ініцыятыўнай групай подпісаў менш сямі тысяч прызнана сапраўднымі.