Юлія Семчанка (Шэлевенка) нарадзілася ў Лунінцы, скончыла СШ№2, а потым Інстытут журналістыкі БДУ. Падчас вучобы сустрэла сваё каханне - Дзмітрыя Семчанка. Ён узначальваў прэзідэнцкі Пул. За тое, што адкрыта выказаўся супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, быў затрыманы і асуджаны на тры гады калоніі... Жонка ў ФБ напісала кранальны пост, які немагчыма чытаць без слёз. Бо ў гэтых словах - не толькі асабісты боль, але і боль усіх, хто чакае сваіх каханых са зняволення.