Віталь Каратыш заявіў пра сябе як асобу ў 22-гадовым узросце, калі ўзначаліў штаб па зборы подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча на выбарах Прэзідэнта краіны. А потым двойчы балатаваўся ў парламент. Амбіцыйны, смелы, з уласнай пазіцыяй і жаданнем зрабіць Беларусь свабоднай, малады палітык не ўпісаўся ў сістэму і вымушаны быў з'ехаць з краіны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Чаму так адбылося, чым займаецца за мяжой і пра што марыць, Віталь Каратыш распавёў у інтэрв’ю «МП».