Вядомы палітолаг і метадолаг, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і кансорцыўма «ЕўраБеларусь» Андрэй Ягораў вырас на Палессі, у Мікашэвічах. Вучыўся ў адной школе са Святланай Ціханоўскай, але не быў з ёй знаёмы да 2020 года. Далучыўся да Каардынацыйнай рады у першыя тыдні пратэстаў. За краты не трапіў па чыстай выпадковасці: калі спецслужбы пачалі затрымліваць яго калег, якраз наведваў сям'ю, якую загадзя эвакуяваў у Польшчу... Пра эміграцыю, працу ў Каардынацыйнай радзе і пра нашу агульную будучыню аналітык распавёў «Медиа-Полесью».