Skip to content
5 ноября 2026, четверг 03:54
Все регионы

Зробленыя ў СССР. Навагодні квэст у краязнаўчым музеі

Media-Polesye

Наведаць выстаўку савецкіх навагодніх атрыбутаў і прыняць удзел у квэсце для ўсёй сям’і можна ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі.

Аб гэтым Медиа-Полесью паведаміла дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.

Наведвальнікаў музея чакае святочная навагодняя атмасфера. Трапіўшы ў музей, адразу ўбачыце прыгажуню-елку і больш за паўсотні навагодніх цацак.

– Аснову экспазіцыі выставы савецкіх навагодніх атрыбутаў складаюць елачныя цацкі савецкага перыяду, створаныя ў канцы 1940-х – пачатку 1990-х гадоў. Яны – з калекцыі музея, якая фарміравалася дзякуючы мясцовым жыхарам, – распавяла Святлана Вярэніч. – Шкляныя шары, гузы і рарытэтныя паштоўкі раскажуць, як адзначалі Новы год у далёкім СССР.

Акрамя таго, як дадала дырэктар музея, каб навагодні настрой не знікаў, музей прапануе прыняць удзел у забаўляльным квэсце «Навагоднія скарбы музея». Разам з супрацоўнікамі музея кожны зможа адказаць на краязнаўчыя пытанні, праявіць сваю эрудыцыю.

У квэсце могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя