3 чэрвеня — асаблівая дата для беларускай мовы, культуры і навукі.
У гэты дзень 1937 года пад грыфам “не падлягае абвяшчэнню” Галоўліт БССР выдаў загад № 33 “Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю”, нагадвае Еўрарадыё.
Кнігі са спісу падлягалі знішчэнню. Сярод іх працы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, паэма “Тарас на Парнасе”, раманы, апавяданні, п’есы, а таксама тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, падручнікі, мовазнаўчыя працы і іншыя выданні, звязаныыя з часам беларусізацыі.
— Вогнішчы з кніжак успыхнулі ў Беларусі раней, чым у нацысцкай Нямеччыне. Мартыралог беларускай культуры, якую прадпісвалася знішчыць 1937-м і іншых гадах (падобныя спісы рэгулярна абнаўляліся) лепш за ўсялякія падручнікі гісторыі ды каментарыі спецыялістаў тлумачыць, што сталася з Беларуссю, — піша тэлеграм-канал Historyja.
А 35 гадоў таму, 3 чэрвеня 1988 года, у газеце “Літаратура і мастацтва” быў надрукаваны артыкул “Курапаты — дарога смерці” пад аўтарствам Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. З артыкула беларусы ўпершыню даведаліся падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій на месцы ўрочышча Курапаты. У канцы 1930-х гадў там былі расстраляныя і пахаваныя тысячы ні ў чым не вінаватых людзей.
Як распавядаў Зянон Пазняк, падрыхтоўка публікацыі і раскопкі ў Курапатах адбываліся таемна.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…