Skip to content
5 ноября 2026, четверг 13:13
Все регионы

Знайшоўся стваральнік сайта 1863x.com

Media-Polesye

Цэлы месяц ніхто не ведаў пра лёс стваральніка сайта1863x.com, які хаваецца пад нікам Джон Сільвер. Выказваліся самыя розныя здагадкі: ад яго арышту ці хлопцу проста надакучыла гэтым займацца.

Учора Джон Сільвер зноў пачаў пісаць у твітэр. «Жывы-здаровы. Давялося залегчы на дно днішчанскае. Відаць, нехта рыхтаваў маё затрыманне. Дзякуй аграмадны ўсім, хто перажываў», – напісаў ён у сваім мікраблогу.

Сёння Джон Сільвер абяцае больш падрабязна расказаць пра гісторыю свайго знікнення, куды ён дзяваўся і што за гэтым стаяла. На дадзены момант карыстальнік узнаўляе доступ да сайта, а таксама сацсетак. «Давялося разламаць усю маю тэхніку перад адыходам».

Сайт 1863x.com вылучаецца крайнім нацыяналізмам і часам радыкальнасцю, хоць і вядзецца па-расейску. Ён засноўваўся як адказ на падобны расійскі праект «Спутнік і пагром». Вядзецца 1863x.com на ўмовах поўнай ананімнасці. Ніхто не ведае, хто такі Джон Сільвер.
 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя