2 января 2026, пятница10:42

В стране и мире

Змены ў закон аб СМІ ствараюць умовы для татальнага кантролю над інфармацыяй — Аліна Коўшык

3 июля 2023, 8:12

Аліна Коўшык

Аліна Коўшык

Змены ў заканадаўства аб СМІ ў Беларусі не накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў, а ствараюць ўмовы для "татальнага кантролю над інфармацыяй і падаўлення свабоднага абмену меркаваннямі", заявіла прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

 

«Гэта чарговы крок на поўнае вынішчэнне права журналістаў на свабоду слова, а таксама права грамадзян на атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі», — напісала яна ў «Інстаграме».

Незалежныя СМІ, падкрэсліла палітык, выконваюць важную ролю ў здаровай дзяржаве: «Яны не толькі даюць грамадзянам доступ да розных пунктаў гледжання, але таксама ажыццяўляюць кантроль за ўладай, раскрываючы карупцыйныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека, — а гэта менавіта тыя рэчы, на якіх і трымаецца рэжым Лукашэнкі».

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Фото: polsha.org
Фото использовано в качестве иллюстрации